Поль (Паала) Тальёні (); — ) — італьянскі і . Сын Філіпа Тальёні, брат Марыі Тальёні.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў свайго бацькі Філіпа Тальёні і ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Дэбютаваў у 1825 годзе ў Штудгарце, дзе выканаў па-дэ-дэ разам з сястрой Марыяй Тальёні. У 1826—1729 гадах гастраляваў у Вене, Мюнхене, Берліне, разам з сястрой выступаў у Францыі і Германіі. У 1847—1851 і 1856—1857 гадах саліст тэатра «Her Majesty’s Theatre» у Лондане. У 1856—1883 гадах балетмайстар Прыдворнай оперы ў Берліне. Адначасова ставіў спектаклі ў Мілане, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вене і іншых гарадах. У 1839 годзе працаваў у ЗША.
Памёр Поль Тальёні 6 студзеня 1884 года ў Берліне.
Творчасць Спачатку пастаноўкі Поля Тальёні былі адзначаны уплывам бацькі, затым балетмайстар пачаў набываць свой стыль, уводзіў пастановачныя і тэхнічныя навіны (эфекты электрычнага асвятлення і іншыя).
Сярод пастановак балеты: «Каралія, або Непастаянны рыцар» (1847), «Tэa, або Фея кветак» (1847), «Прыма-балерына, або Пастка», «Зімовыя забавы, або Канькабежцы» (абодва ў 1849 годзе), «Метамарфозы» (1850), «Сатаніла» (1855), «Прыгоды Фліка і Флока» (1858), «Карсар» (1864), «Капелія» (1882) і іншыя.
Зноскі
Літаратура
Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 38—41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Спасылкі ADB:Taglioni, Paul Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL)
Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Артысты балета Вялікабрытаніі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы Італіі Катэгорыя:Харэографы XIX стагоддзя