Фёдар Міхайлавіч Святоша (да 1470 — пасля 1524) — пісар гаспадарскі (да 1507—1516), дваранін гаспадарскі (зг. 1524).
Сын Міхаіла Васілевіча Івашкавіча, які не пазней за 1460 год выехаў з Вялікага Княства Маскоўскага, служыў камусьці са слуцка-капыльскіх князёў і атрымаў за службу маёнтак Кісялевічы (магчыма, тоесны Кісялям) «у Слуцку», на думку Фёдара Чарняўскага, ад князя Міхаіла Алелькавіча. Узяў шлюб з Ганнай з Булгарынаў, наваградскіх зямян, сужэнцы мелі сыноў Фёдара, Івана і дачку Настассю (пам. пасля 1556), пазней у шлюбе з Васілём Пятровічам Гурыным (пам. да 1530). Таксама ў Міхаіла Івашкавіча быў сын Андрэй Святоша.
Упершыню Фёдар Святоша як пісар згаданы 21 красавіка 1507 года, апошні раз тытулуецца пісарам 13 сакавіка 1516 года. На думку Фёдара Чарняўскага, Фёдар Святоша можа быць тоесны таксама пісару Фёдару Івашкавічу, які ў даведніку цэнтральных ураднікаў ВКЛ пад рэдакцыяй Анджэя Рахубы пазначаны асобна пад № 912.
Крыніцы
Літаратура
Груша А. І. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. / А. І. Груша. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 215 с. — С. 148—149.
Катэгорыя:Пісары гаспадарскія Катэгорыя:Дваране гаспадарскія