С-75 — сямейства савецкіх зенітных ракетных сістэм.
Гісторыя С-75 распрацоўваўся канструктарскімі бюро «Алмаз» і «Факел». Галоўнымі распрацоўшчыкамі праекта выступілі Аляксандр Расплецін і Пётр Грушын. Асновай новай ЗРС стаў С-25.
Пры праектаванні былі знойдзеныя і ўпершыню ўкаранёны многія навукова-тэхнічныя рашэнні, такія як, напрыклад, новая канструкцыя антэн са ўтоенымі сканарамі, алгарытм навядзення ракеты па метадзе «палавіннага выпрастання», рэжым аўтаматычнага функцыянальнага кантролю з правядзеннем абстрэлу імітуемай цэлі «электроннымі ракетамі».
Распрацоўка пачалася 1 кастрычніка 1954 года. Дзяржаўныя выпрабаванні былі паспяхова завершаны ў 1957-м, і ў тым жа годзе сістэма была прынятая на ўзбраенне войск СПА СССР. Пасля С-75 неаднаразова мадэрнізаваўся. ЗРС выраблялася да 1987 года. Усяго было выраблена і перададзена ў эксплуатацыю каля 1000 камплектаў для СССР і каля 800 камплектаў для 37 замежных заказчыкаў.
Тэхналагічныя напрацоўкі сямейства С-75 дапамаглі інжынерам у наступным распрацаваць зенітны ракетны комплекс «Круг», зенітныя ракетныя сістэмы С-125 і С-200.
Апісанне ЗРС С-75 прызначаныя для супрацьпаветранай абароны стацыянарных аб’ектаў і знішчэння самалётаў, крылатых ракет, аўтаматычных дрэйфуючых аэрастатаў і іншых паветраных цэляў зенітнымі кіраванымі ракетамі (ЗКР). Перамяшчэнне забяспечвалася аўтамабільным, чыгуначным, авіяцыйным і марскім транспартам.
У склад сістэмы ўваходзілі: Станцыя навядзення ракет (антэнны пост, кабіна баявога кіравання, апаратная кабіна, радыёдальнамер, сродкі забеспячэння і буксіроўкі) – 1 адзінка; Пускавыя ўстаноўкі — 6 адзінак; Транспартна-зараджальныя машыны — 6 адзінак.
ТТХ Арыгінал і мадэрнізацыя 1975 года. Максімальная хуткасць аб’ектаў, км/г: 1500 / 3700; Максімальная далёкасць аб’ектаў, км: 29 / 65 Вышыня аб’ектаў: максімальная, км: 22 / 30; мінімальная, км: 3 / 0,1.
Мадыфікацыі «Дзвіна» (1957) – варыянт з 5—6 кабінамі на аўтамабільнай базе; «Дзясна» (1959) – варыянт з 3 кабінамі ў буксіруемых кузавах-фургонах; «Волхаў» (1961) — базавы варыянт для ўсіх наступных мадыфікацый; «Волга» — экспартны варыянт «Волхава»; «Волга-2А» (2000). Таксама комплекс вырабляўся ў КНР пад індэксамі «Хунцы-1» («Чырвоны сцяг-1», HQ-1) і «Хунцы-2» («Чырвоны сцяг-2», HQ-2).
Літаратура С-75 // Большая российская энциклопедия
Катэгорыя:Ракетная тэхніка