Зарыфа Саіднасіраўна Саіднасірава (30 верасня 1908, Туркестан — 16 жніўня 1986, Ташкент) — узбекскі хімік, кандыдат хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзілася 30 верасня 1908 года ў Туркестане, які тады быў у складзе Расійскай імперыіЗарифа Саидносирова (1908—1986) — www.ziyouz.uz.

Першая ўзбекская мастачка. Дачка вядомага асветніка .

У Ташкенце вучылася ў школе імя Песталоці (1922-26), вучэбна-тэхнічным вучылішчы (1924-26), затым у студыі выяўленчых мастацтваў Разанава (1924-26).

Скончыўшы хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта (1926-30), выкладала фізіку, матэматыку і хімію ў сярэдніх школах, жаночых навучальных установах і рабфаках.

Была выкладчыкам, дацэнтам і загадчыкам аддзела Сельскагаспадарчага інстытута (1930-86), выкладчыкам Ташкенцкага медыцынскага інстытута (1932-37), рэдактарам вучэбна-педагагічнага Выдавецтва (1934-35).

Кандыдат хімічных навук (1945).

Аўтар падручніка «Хімія» для сярэдніх школ і тэхнікумаў (1933). Акрамя педагагічнай дзейнасці, Зарыфа Саіднасірава вяла навуковую працу над руска-ўзбекскім слоўнікам хімічных тэрмінаў. Унесла вялікі ўклад у захаванне, арганізацыю і публікацыю літаратурнай спадчыны свайго мужа ўзбекскага пісьменніка Айбека. Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы 20-томнага «Зборніка твораў» пісьменніка (1975-85) на узбекскай мове і 5-томных «Сачыненняў» на рускай мове (1985-87).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекістана імя Беруні (1985)Зарифа Саидносирова (1908—1986) — www.ziyouz.uz.

Была жонкай узбекскага пісьменніка Айбека.

Памерла ў Ташкенце 16 жніўня 1986 года.

Крыніцы

Літаратура

https://ziyouz.uz/ozbek-ziyolilari/zarifa-saidnosirova-1908-1986/ Саидносирова Зарифа. Ойбегим менинг: Хотиралар. Нашрга тайерловчи масъул мухаррир Наим Каримов. Тошкент: Шарк, 2005. 256 стр.

Катэгорыя:Хімікі Узбекістана Катэгорыя:Хімікі СССР