Рэінкарнацыя, таксама перараджэнне або трансміграцыя — філасофская або рэлігійная канцэпцыя, паводле якой нефізічная сутнасць жывой істоты пачынае новае жыццё ў іншай фізічнай форме альбо целе пасля біялагічнай смерці. У большасці вераванняў, звязаных з рэінкарнацыяй, душа чалавека лічыцца бессмяротнай, і яна не знікае пасля гібелі фізічнага цела. Пасля смерці душа проста перасяляецца ў нованароджанае дзіця або жывёлу, каб працягнуць сваё бессмяротнае жыцьцё. Тэрмін трансміграцыі азначае пераход душы з аднаго цела ў іншае па смерці.
Рэінкарнацыя ёсць цэнтральным прынцыпам індыйскіх рэлігій, як то індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм, але існуе шэраг груп, якія ня вераць у рэінкарнацыю, а замест гэтага вераць у замагільнае жыццёLaumakis, Stephen J. (2008). «An Introduction to Buddhist Philosophy». Cambridge University Press. — С. 90—99. — ISBN 978-1-139-46966-1.Rita M. Gross (1993). «Buddhism After Patriarchy: A Feminist History, Analysis, and Reconstruction of Buddhism». State University of New York Press. — С. 148. — ISBN 978-1-4384-0513-1.. У розных формах перараджэнне сустракаецца як эзатэрычная вера ў многіх плынях іўдаізму, некаторых паганскіх рэлігіях і некаторых вераваннях карэнных народаў АмерыкіObeyesekere, Gananath (2002). «Imagining Karma: Ethical Transformation in Amerindian, Buddhist, and Greek Rebirth». University of California Press. — С. 15. і тубыльцаў Аўстраліі, але большасць з іх верыць у замагільнае жыццё або свет духа. Пэўную ступеню веры ў перараджэнне або перасяленне душы выказвалі некаторыя старажытнагрэчаскія мысляры, як то Піфагор, Сакрат і ПлатонTaliaferro, Charles; Draper, Paul; Quinn, Philip L. (2010). «A Companion to Philosophy of Religion». John Wiley and Sons. — С. 640. — ISBN 978-1-4051-6357-6..
Не зважаючы на тое, што большасць канфесій хрысціянства і ісламу не вераць у тое, што людзі здольныя пераўвасабляцца, аднак пэўныя групы гэтых рэлігіяў спасылаюцца на рэінкарнацыю. Прадстаўнікі такіх груп — катары, алавіты, друзыHitti, Philip K (2007) . «Origins of the Druze People and Religion, with Extracts from their Sacred Writings» (New Edition). Columbia University Oriental Studies. 28. London: Saqi. — С. 13—14. — ISBN 0-86356-690-1. і розенкрэйцэрыHeindel, Max (1985) [1939, 1908] «The Rosicrucian Christianity Lectures (Collected Works): The Riddle of Life and Death». Oceanside, California. 4th edition. — ISBN 0-911274-84-7.
У рэлігіях
Індуізм Згодна з індуісцкімі традыцыямі, цела памірае, але душа працягвае існаваць, бо лічыцца адвечнай і незнішчальнай рэчавітасцю і асалодай. У многіх індуісцкіх плынях лічыцца, што ўсё ў свеце мае повязь адно з адным і набывае цыклічны характар, бо ўсе жывыя істоты складаюцца з дзвюх рэчаў: душы і цела альбо матэрыі. Атман не зьмяняецца і не можа змяніцца праз сваю наданую прыроду. Цяперашняя карма ўплывае на будучыя абставіны жыцьця душы, а таксама на будучыя формы жыццяChristopher Chapple (1986). «Karma and creativity». State University of New York Press. — С. 60—64. — ISBN 0-88706-251-2.. Добрыя намеры і ўчынкі вядуць да добрай будучыні, а кепскія намеры і ўчынкі вядуць да дрэннай будучыні, уплываючы на тое, як чалавек пераўвасобіцца, паводле індуісцкага погляду на існаванне.
У большасці індуісцкіх плыняў не існуе сталага раю або пекла. У замагільным свеце, зыходзячы з кармы, душа адраджаецца як іншая істота на небе, у пекле альбо жывая істота на зямлі. Багі таксама паміраюць, як толькі скончацца іхныя мінулыя кармічныя заслугі, як і тыя, хто зараз месціцца ў пекле, могуць вярнуцца на Зямлю, атрымаўшы яшчэ адзін шанец. Гэтае пераўвасабленне цягнецца бясконца ў цыкле, пакуль чалавек не запачаткуе духоўны пошук і не ўсвядоміць самапазнанне. Толькі такім чынам істота можа здабыць мокшу, то бок канчатковае вызваленне з цыклаў рэінкарнацыіJacobsen, Knut (2009). «Three Functions of Hell in the Hindu Traditions». Numen. 56 (2-3): 385—400. — doi:10.1163/156852709X405071.. Лічыцца, што гэта вызваленне ёсьць станам поўнай асалоды, які, паводле індуісцкіх традыцый, звязаны з Брагманам або ідэнтычны яму. Гэта стан нязменнай рэчаіснасьці, якая існавала да стварэння Сусвету, працягвае існаваць і будзе існаваць па імPerrett, Roy W. (1998). «Hindu Ethics: A Philosophical Study». University of Hawaii Press. — С. 53—54. — ISBN 978-0-8248-2085-5.Sullivan, Bruce M. (2001). «The A to Z of Hinduism». Rowman & Littlefield. — С. 137. — ISBN 978-0-8108-4070-6..
Старажытнаіндыйскія трактаты Ўпанішады галоўным чынам засяроджваюцца на вызваленні ад рэінкарнацыіKim, Yong Choon; Freeman, David H. (1981). «Oriental Thought: An Introduction to the Philosophical and Religious Thought of Asia». Rowman & Littlefield. — С. 15—17. — ISBN 978-0-8226-0365-8.. Яны прапануюць вельмі аптымістычны погляд на дасканаласць чалавечай прыроды, а мэтай чалавечых намаганняў паводле тэкстаў ёсьць бесперапыннае падарожжа да самаўдасканалення і самапазнання, каб пакласці канец сансары — бясконцаму цыклу адраджэння і паўторнай смерціCoward, Harold (2008). «The Perfectibility of Human Nature in Eastern and Western Thought: The Central Story». State University of New York Press. — С. 129. — ISBN 978-0-7914-7336-8.. Мэтай духоўных пошукаў у традыцыях Упанішадаў ёсць пошук сапраўднага «я» ўнутры і спазнанне сваёй душы, вынікам чаго будзе дасягненне стану, які, як сцвярджаецца, вядзе да шчаслівага стану свабоды. Бхагавад-гіта разглядае розныя шляхі да вызвалення.
Будызм Згодна з рознымі будыйскімі пісаньнямі, Гаўтама Буда верыў у існаванне замагільнага жыцця ў іншым свеце і ў рэінкарнацыю. Буда таксама сцьвярджаў, што карма ўплывае на перараджэнне і што цыклы паўторных нараджэнняў і смерцяў ёсць бясконцыміNeufeldt, Ronald Wesley (1986). «Karma and Rebirth: Post Classical Developments». State University of New York Press. — С. 123—131. — ISBN 978-0-87395-990-2.. Да нараджэння Буды старажытнаіндыйскія навукоўцы распрацавалі розныя тэорыі існавання замагільнага жыцьця, у тым ліку матэрыялістычную школу ЧарвакаBillington, Ray (2002). «Understanding Eastern Philosophy». Routledge. — С. 60. — ISBN 978-1-134-79348-8., паводле якой смерць ёсць сканчэннем усяго, бо, на думку паслядоўнікаў гэтае плыні, не існуе замагільнага жыцця, душы, адраджэння і кармы, а жывая істота па смерці цалкам знішчаецца. Буда адхіліў гэтую тэорыю і падтрымаў альтэрнатыўныя існыя тэорыі аб перараджэнні, крытыкуючы матэрыялістычныя школы, якія адмаўлялі перараджэнне і кармуKeown, Damien (2004). «A Dictionary of Buddhism». Oxford University Press. — С. 80. — ISBN 978-0-19-860560-7.. Буда сцвярджаў, што перакананні аб адмаўленні перараджэння ёсць недарэчнымі і небяспечнымі, бо такія погляды анігіляцыянізму заахвочваюць маральную безадказнасць і матэрыяльны геданізм. Такім чынам, Буда павязаў маральную адказнасць з адраджэннем.
Не зважаючы на тое, што ў папулярнай будыйскай літаратуры і фальклоры можна нярэдка сустрэць апавяданні і развагі аб перасяленні душаў, будыйская філасофія агулам адмаўляе існаванне душы, атмана, «найвышэйшага Я», таму фактычна не прызнае рэінкарнацыі. Аднак у будызьме існуе паняцце сантана, што ёсць працягласцю свядомасці, за якой не стаіць аніякага індывідуальнага альбо абсалютнага апірышча. Сантана ўяўляе сабой плынь імгненных ментальных станаў (дхармаў), кожны з якіх абумоўлены знікненнем папярэдняга і абумоўлівае ўзнікненне наступнагаЛысенко В. Г. Сантана // Философия буддизма: Энциклопедия / под ред. М. Т. Степанянц. — М.: Восточная литература, 2011. — С. 607—608. — ISBN 978-5-02-036492-1.. Сантана звязана са сталымі зменамі, падобна кадрам кінастужкі, і ўтворана мяшаннем дхармаў паводле закону ўзаемазалежнага паходжання. Гэты працэс, як сцвярджаецца ў будызме, падобны да таго, як полымя згаслай свечкі запальвае іншуюKalupahana, David J. (1975). «Causality: The Central Philosophy of Buddhism». University Press of Hawaii. — С. 83. — ISBN 978-0-8248-0298-1.Swatos, William H.; Kivisto, Peter (1998). «Encyclopedia of Religion and Society». Rowman Altamira. — С. 66. — ISBN 978-0-7619-8956-1.. Свядомасць нованароджанага не ідэнтычная, але і не цалкам адрозніваецца ад свядомасці памерлага, яны разам утвараюць кантынуўм альбо прычыннасць. На трансміграцыю ўплывае карма папярэдняй істоты. Першапрычынай адраджэння, як сцвярджаецца, ёсць знаходжанне свядомасці ў стане няведання аб прыродзе рэчаіснасці. Адраджэнне спыняецца, як толькі гэтае няведанне знікаеHarvey, Peter (1995). «The Selfless Mind». Curzon Press. — С. 247..
Будыйскія традыцыі таксама адрозніваюцца сваімі дэталямі механізму перараджэння. Большасць будыстаў школы Тгхеравады сцвярджаюць, што адраджэньне адбываецца неадкладна, у той час як тыбецкая традыцыя і большасць кітайскіх і японскіх школ прытрымліваюцца паняцця прамежкавага стану бардо, які можа доўжыцца да 49 дзёнRobert E. Buswell Jr.; Donald S. Lopez Jr. (2013). «The Princeton Dictionary of Buddhism». Princeton University Press. — С. 49—50, 708—709. — ISBN 978-1-4008-4805-8.. Канцэпцыя адраджэння бардо тыбецкага будызму першапачаткова зявілася ў Індыі, але распаўсюдзілася ў Тыбет ды іншыя будысцкія краіныKarma-gliṅ-pa; Trungpa, Chogyam; Fremantle, Francesca (2000). «The Tibetan Book of the Dead: The Great Liberation Through Hearing in the Bardo». Shambhala Publications. — С. xi, xvii-xxiii. — ISBN 978-1-57062-747-7.. Гэтыя ідэі прывялі да стварэння мапы кармы і апісання формаў адраджэньня, якія прымае чалавек па смерці. Гэтыя ідэі выказваліся ў тэкстах «Тыбецкай кнігі мёртвых». Асноўныя будыйскія традыцыі прымаюць факт таго, што рэінкарнацыя істоты залежыць ад мінулай кармы і назапашаных заслугаў ці заганы. Яны зважаюць, што існуюць шэсць сфер існаваньня, у якіх можа адбыцца перараджэнне пасля кожнай смерціFowler, Merv (1999). «Buddhism: Beliefs and Practices». Sussex Academic Press. — С. 65. — ISBN 978-1-898723-66-0..
Джайнізм У джайнізме дактрына рэінкарнацыі поруч з тэорыямі сансары і кармы займае цэнтральнае месца ў багаслоўскіх традыцыях, пра што сведчыць шматлікая літаратура і трактаты на гэтыя тэмы з раньніх часоў зараджэння рэлігііDundas, Paul (2003). «The Jains». Routledge. — С. 14—16, 102—105. — ISBN 978-0-415-26605-5.. Рэінкарнацыя ў сучасных традыцыях джайнізму ёсць вера ў тое, што людскае жыцьцё характарызуецца бесперапыннымі перараджэннямі і пакутамі ў розных формах існаванняSethia, Tara (2004). «Ahimsā, Anekānta, and Jainism». Motilal Banarsidass. — С. 30—31. — ISBN 978-81-208-2036-4..
Карма ёсць цэнтральнай і фундаментальнай часткай джайнскай веры. Яна павязаная з іншымі філязофскімі паняццямі, як то трансміграцыя, рэінкарнацыя, вызваленне, антыгвалт (агімса) і адсутнасць прывязанасці. Дзеянні ў джайнізме маюць наступствы, некаторыя неадкладна, але некаторыя адкладзеныя ў часе, нават у будучых увасабленнях. Такім чынам, дактрына кармы не абмяжоўваецца толькі адным жыццём, але мае распаўсюд у будучых увасабленнях. Утарадхіяна сцвярджае, што душа часам перараджаецца ў свеце багоў, часам у пекле, часам яна набывае цела дэмана, але ўсё гэта адбываецца з прычыны яе кармы. Гэтак душа можа перарадзіцца ў абліччы чарвяка, мураша ці іншага вусяка. Далей у тэксце гаворыцца, што карма ёсць коранем нараджэння і смерці. Душы, павязаныя з кармай, круцяцца ў цыкле існавання.