Phoneutria — род павукоў сямейства . У Кнізе рэкордаў Гінеса ад 2010 года гэты род быў прызнаны самым ядавитым сярод павукападобных, хоць мае даволі абмежаванае распаўсюджанне.

Арэал

Прыродны іх арэал ахоплівае трапічную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Віды

Па стане на пачатак 2012 года гэты род змяшчае восем відаў. Апошні, восьмы від быў вызначаны ў 2001 годзе:

 — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.  — Цэнтральная, Паўднёвая Амерыка.  — Бразілія  — Эквадор, Перу, Бразілія, Сурынам, Гаяна.  — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.  — Бразілія, паўночная Аргенціна, індукаваны ва Уругвае.  — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.  — Венесуэла, Перу, Бразілія, Гаяна.

Яд

Яд павукоў дадзенага роду змяшчае магутны нейратаксін, вядомы як . Гэты нейратаксін патэнцыйна мае тэрапеўтычнае значэнне, але ў таксічнай канцэнтрацыі ён выклікае страту кантролю цягліц з наступным прыпынкам дыхання, што прыводзіць да паралічу і ў канчатковым выніку ўдушша. Укус сярэдняй хваравітасці, яд выклікае маментальнае заражэнне лімфатычнай сістэмы, трапленне ў крывяносную сістэму ў 85 % выпадкаў прыводзіць да адмовы сэрца. Пацыенты адчуваюць моцнае адубенне, у мужчын часам атручэнне выклікае прыяпізм. Існуе эфектыўнае проціяддзе ад яду Phoneutria, і таму зафіксаваная колькасць смяротных выпадкаў у выніку ўкусаў гэтых павукоў невялікая.

Колькасць яду, смяротная для 20-грамовай мышы, складае 6 мкг нутравенна і 134 мкг падскурна (у параўнанні з 110 мкг і 200 мкг у ).

Спасылкі

Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі