Марвін Пенц Гэй малодшы (; , Вашынгтон — , ) — амерыканскі спявак, аранжыроўшчык, музыкант-мультыінструменталіст, аўтар песень і музычны прадзюсар, нараўне са Сціві Уандэр стаяў ля вытокаў сучаснага рытм-н-блюзу.

Празваны «князем Мотауна», Гэй эвалюцыянаваў ад лёгкага мотаунаўскага рытм-энд-блюзу да вытанчанага соўлу альбомаў «What’s Going On» (1971) і «Let’s Get It On» (1973), якія лічацца яго шэдэўрамі. У ліку першых ён ператварыў рытм-энд-блюз з лёгкага забаўляльнага жанру ў спосаб мастацкага самавыяўлення, які дазволіў яму даносіць асабісты боль і палітычныя погляды да мільёнаў слухачоў.

Загінуў падчас сямейнай сваркі ад рукі бацькі за дзень да свайго 45-годдзя, 1 красавіка 1984 года. Пры стварэнні Залы славы рок-н-ролу (1987) у ёй было ўшанавана і імя Марвіна Гэя.

Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы

The Soulful Moods of Marvin Gaye (1961) That Stubborn Kinda Fellow (1963) When I'm Alone I Cry (1964) Hello Broadway (1964) How Sweet It Is to Be Loved by You (1965) A Tribute to the Great Nat King Cole (1965) Moods of Marvin Gaye (1966) In the Groove (1968) M.P.G. (1969) That's the Way Love Is (1970) What's Going On (1971) Trouble Man (1972) Let's Get It On (1973) I Want You (1976) Here, My Dear (1978) In Our Lifetime (1981) Midnight Love (1982)Сумесныя альбомы

Together (з Mary Wells) (1964) Take Two (з Kim Weston) (1966) United (з Тамі Тэрэл) (1967) You're All I Need (з Тамі Тэрэл) (1968) Easy (з Тамі Тэрэл) (1969) Diana & Marvin (з Даянай Рос) (1973)

Пасмяротныя альбомы

Dream of a Lifetime (1985) Romantically Yours (1985) Vulnerable (1997) You're the Man (2019) Funky Nation: The Detroit Instrumentals (2021)

Катэгорыя:Выканаўцы Columbia Records Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Фанк-музыканты