Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карваліс у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка У 2023 годзе ў ім навучалася больш за 37 тысяч студэнтаў, што робіць яго самым буйным універсітэтам штата. З моманту заснавання ўніверсітэт скончылі больш за 272 тысяч выпускнікоў. Універсітэт мае сёмы па велічыні інжынерны каледж у ЗША на 2023 год. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт атрымаў рэкордную суму ў 450 мільёнаў долараў на фінансаванне даследаванняў у 2022 годзе і займаў лідзіруючае месца ў штаце па фінансаванні даследаванняў на працягу больш за 50 гадоў.
Структура Каледж сельскагаспадарчых навук Каледж бізнесу Каледж навук аб Зямлі, акіяне і атмасферы Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж лесаводства Каледж вольных мастацтваў Каледж фармацыі Каледж грамадскага здароўя і гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук Каледж ветэрынарнай медыцыны Універсітэцкі ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арэгон
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Арэгона