«Байцоўскі клуб» () — амерыканскі псіхалагічны трылер 1999 года рэжысёра Дэвіда Фінчэра паводле аднайменнага рамана Чака Паланіка, які выйшаў трыма гадамі раней. Галоўныя ролі выканалі Эдвард Нортан, Брэд Піт.
Сюжэт Супрацоўнік страхавой кампаніі пакутуе на хранічную бяссонніцу і адчайна спрабуе вырвацца з пакутліва сумнага жыцця. Аднойчы ў чарговай камандзіроўцы ён сустракае нейкага Тайлера Дзёрдэна - харызматычнага гандляра мылам. Тайлер упэўнены, што самаўдасканаленне - доля слабых, а адзінае, дзеля чаго варта жыць, - самаразбурэнне.
Праходзіць крыху часу, і вось ужо новыя сябры лупяць адзін аднаго на стаянцы перад барам, і ачышчальны мардабой дастаўляе ім вышэйшае шчасце. Далучаючы іншых мужчын да простых радасцяў фізічнай жорсткасці, яны засноўваюць таемны Байцоўскі клуб, які пачынае карыстацца неверагоднай папулярнасцю.
У ролях
Спасылкі
Байцоўскі клуб на сайце «Кінакіпа» шматгалосы закадравы ад «Мой родны гук» (бел.)
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1999 года