Каліфарнійскі ўніверсітэт у Мерседзе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мерсед у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта адна з дзесяці ўстаноў у сістэме Каліфарнійскага універсітэта. Заснаваны ў 2005 годзе, універсітэт з'яўляецца самай маладой установай у гэтай універсітэцкай сістэме. Асноўны кампус размешчаны прыкладна ў пяці мілях на поўнач ад Мерседа і знаходзіцца побач з возерам. Галоўны кампус займае каля 415 га, а агульная плошча зямлі, якая належыць універсітэту, складае каля 3316 га, уключаючы вялікія тэрыторыі запаведнікаў. Вялікія ўчасткі міндальных садоў і натуральных лугоў атачаюць універсітэт. Вучэльня прапануе больш за 60 праграм бакалаўрыяту і 18 праграм магістратуры. Універсітэт з'яўляецца адным з буйнейшых працадаўцаў у акрузе Мерсед і ўносіць каля 1,7 мільярда долараў у эканоміку рэгіёна.
Структура Школа інжынерыі Школа прыродазнаўчых навук Школа сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў Школа медыцыны (фарміруецца)
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі Катэгорыя:Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта