Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Санта-Круз у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта адзін з дзесяці кампусаў у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён размешчаны ля заліва Мантэрэй, на ўскрайку прыбярэжнага горада Санта-Круз, кампус месціцца на 810 га пагоркаў, парослых лясамі з выглядам на Ціхі акіян. Сярод выкладчыкаў універсітэта лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі "Прарыў у галіне навук аб жыцці", 12 членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 28 членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і 40 членаў Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Дзевяць выпускнікоў універсітэта з'яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Структура Аддзяленне мастацтваў Аддзяленне гуманітарных навук Аддзяленне сацыяльных навук Аддзяленне прыродазнаўчых навук Школа інжынерыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі Катэгорыя:Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта