Група галактык ( GrG, ад ) — скопішча галактык першага парадку (не блытаць з азначэннем «скопішча галактык», якое адносіцца да буйнейшых касмічных структур). Група галактык, як правіла, складаецца з не больш за 50 аб’ектаў, яркасць кожнага з якіх парадку яркасці галактыкі Млечны Шлях. Дыяметр групы галактык звычайна не перавышае 2 мегапарсекаў, а яе маса — 10 трыльёнаў сонечных мас, але бываюць і буйнейшыя групы галактык. Групы і скопішчы галактык, у сваю чаргу, могуць утвараць звышскопішчы галактык.

Наша Галактыка ёсць часткай групы галактык пад назвай Мясцовая група.

Уласцівасці Групы галактык — найраспаўсюджанейшыя структуры галактык у Сусвеце, якія ўключаюць каля 50 % ад агульнай колькасці галактык. У іерархіі буйнамаштабнай будовы Сусвету групы галактык з’яўляюцца найменшай па памеры адзінкай скопішч галактык. Як правіла, група галактык складаецца не больш за 50 галактык і мае дыяметр ад 1 да 2 мегапарсекі (Мпк)порядка . Маса сярэдняй групы галактык складае каля 10 трыльёнаў сонечных мас, — свяцільнасць — прыкладна ў 10 мільярдаў разоў пераўзыходзіць сонечную, роскід хуткасцяў для асобных галактык складае каля 150 км/с. Дадзеныя ўласцівасці не з’яўляюцца цвёрдым азначэннем групы галактык, паколькі некаторыя буйнейшыя і масіўныя скопішчы галактык часам класіфікуюцца як галактычныя групы.

Дыяпазон мас групы галактык заключаны паміж масамі асобных вельмі вялікіх эліптычных галактык і масамі скопішч галактык. Прыкладна палова груп галактык нашага Сусвету з’яўляюцца крыніцамі дыфузнага рэнтгенаўскага выпраменьвання, якое зыходзіць з унутрыгалактычных аблокаў плазмы. Групы галактык, якія з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскіх прамянёў, утрымоўваюць у сабе галактыкі, узніклыя ў пачатку эвалюцыі Сусвету. Рэнтгенаўскае выпраменьванне зыходзіць з зон, размешчаных усярэдзіне груп галактыкі і працягласцю ў 10-50 % ад радыусу такіх груп, які ў сярэднім складае парадку 50-500 кілапарсекаў.

Тыпы груп галактык Выдзяляюць некалькі падтыпаў груп галактык.

Кампактныя групы

Кампактная група, як правіла, складаецца з невялікай колькасці галактык (звычайна каля пяці) і размешчана ў непасрэднай блізкасці ад іншых галактык і іхніх утварэнняў. Першай кампактнай групай галактык быў Квінтэт Стэфана, адкрыты ў 1877 годзе французскім астраномам Эдуарам Стэфанам. Квінтэт Стэфана названы ў гонар кампактнай групы з чатырох галактык плюс нязвязаная галактыка пярэдняга плана. У 1982 годзе Пол Хіксан склаў каталог HCG, які ўключае каля 100 груп галактык.

Кампактныя групы галактык наглядна дэманструюць уплыў цёмнай матэрыі, паколькі іхняя назіраная маса значна менш за неабходную для гравітацыйнага ўтрымання галактык у злучанай групе. Кампактныя групы галактык не з’яўляюцца дынамічна ўстойлівымі на працягу часу Хабла, што сведчыць аб іхняй эвалюцыі ў выніку зліцця на часавых прамежках парадку ўзросту Сусвету.

Выкапнёвыя групы У англамоўнай літаратуры вылучаецца тып «выкапнёвых» () груп галактык, гэтае абазначэнне пакуль не мае аналага ў беларускамоўнай традыцыі. «Выкапнёвыя» групы галактык з’яўляюцца канчатковым вынікам зліцця галактык у межах іхняй звычайнай групы. Фізічны працэс, які суправаджае зліццё галактык (страта моманту і кінетычнай энергіі з прычыны гравітацыйнага ўзаемадзеяння з навакольным рэчывам) атрымаў назву «дынамічнае трэнне», яно ўпершыню падрабязна абмяркоўвалася С. Чандрасекарам у 1943 годзе. Такім чынам, «выкапнёвыя» групы ўяўляюць вялікую цікавасць для вывучэння працэсаў узнікнення і эвалюцыі галактык і ўнутрыгалактычнага асяроддзя ў ізаляванай сістэме. «Выкапнёвыя» групы могуць утрымоўваць карлікавыя галактыкі, якія яшчэ не прайшлі зліцця, але больш масіўныя аб’екты гэтых груп зліваюцца ў цэнтральнай галактыцы.

Бліжэйшая да Млечнага Шляху выкапнёвая група — NGC 6482, эліптычная галактыка ў сузор’і Геркулеса, размешчаная на адлегласці прыкладна 180 мільёнаў светлавых гадоў.

Протагрупы Протагрупы — гэта групы галактык, якія знаходзяцца ў працэсе ўтварэння. Яны змяшчаюць галактыкі і Протагалактыкі, заключаныя ў гіпатэтычныя гало цёмнай матэрыі, якія знаходзяцца ў працэсе зліцця ў групавыя ўтварэнні.

Спіс

+ Найвядомейшыя групы галактык Група Заўвагі Мясцовая група Уключае Млечны Шлях, дзе знаходзіцца Сонечная сістэма. Квінтэт Стэфана Група з пяці галактык у сузор’і Пегаса. Квартэт Роберта Кампактнае скопішча галактык у сузор’і Фенікса. Назву атрымала ад скопішча галактык Куля. Гэта няпоўны спіс груп галактык, поўнейшы знаходзіцца ў іншым артыкуле.

Гл. таксама Скопішча галактык Звышскопішча галактык

Крыніцы

Спасылки Групы і скопішчы галактык

Катэгорыя:Скопішчы галактык