«Мамчыны сынкі» — артыкул Федэрыка Феліні () — трэці фільм Федэрыка Феліні і трэцяя сумесная праца са сцэнарыстам Эніа Флаяна, знятая ў 1953 годзе. Фільм збольшага з’яўляецца аўтабіяграфічным і засноўваецца на перажываннях Феліні ў маладыя гады падчас знаходжання на радзіме ў Рыміні. Дзеянне фільма адбываецца ў маленькім горадзе на беразе Адрыятычнага мора.
Сюжэт У фільме паказана гісторыя пяці маладых людзей, якія нарадзіліся ў невялікім прыморскім мястэчку. Іх дзяцінства і юнацтва праходзяць там жа. Пасталеўшы, яны называюць сябе «мамчыны сынкі», бо, нягледзячы на велізарнае жаданне з’ехаць, яны не могуць пакінуць родны горад, бо тут жывуць усе іх родныя.
У ролях Франка Інтэрленгі — Маральда Рубіні Альберта Сордзі — Альберта Франка Фабрыцы — Фаўста Марэці Леапольда Трыестэ — Леапольда Ванучы Рыкарда Феліні — Рыкарда Леанора Руфо — Сандра Рубіні
Узнагароды і намінацыі
Узнагароды 1953: Венецыянскі кінафестываль «Сярэбраны леў» — Федэрыка Феліні.
Намінацыі 1958: Прэмія «Оскар» Лепшы арыгінальны сцэнарый — Федэрыка Феліні, Эніа Флаяна, Туліа Пінелі. 1953: Венецыянскі кінафестываль «Залаты леў» — Федэрыка Феліні
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1953 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1953 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1953 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1953 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота