Івон Фюрно (, нар. 11 мая 1926 ці 1928, Рубэ) — французская актрыса кіно і тэатра.
Біяграфія Дачка англічаніна і францужанкі. Сапраўднае імя Івон Элізабэт Скатчэрд. У 1946 годзе Івон Фюрно прыехала ў Вялікабрытанію і вывучала лінгвістыку ў Оксфардскім універсітэце. Таксама навучалася акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Творчую кар’еру пачала ў 1952 годзе, першапачаткова на малых ролях. Валодаючы эфектнай артыстычнай знешнасцю, Івон атрымлівала шматлікія прапановы як на тэатральнай сцэне, так і ў кінаіндустрыі. Яна грала пераважна тэмпераментныя характарныя ролі ў самых розных жанрах. Сярод найбольш удалых яе роляў варта назваць працы ў фільме Мікеланджэла Антаніёні «Сяброўкі» (1955), працы Федэрыка Феліні «Салодкае жыццё» (1959), псіхалагічнай драме Рамана Паланскі «Агіда» (1965), у фільме Клода Шаброля «Скандал» (1967), у стужцы Дзіна Рызі «Імем італьянскага народа» (1971). Пазней таксама здымалася ў фільмах заходнегерманскіх кінастудый.
Цяпер жыве ў Лазане.