Генадзь Леанідавіч Самарскі (нар. , Стаўрапаль, РСФСР, СССР) — расійскі баскетбольны трэнер.

Кар’ера 1989—1994 — галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі, прызёра міжнародных спаборніцтваў «Сяброўства» 1990 і другога прызёра першынства СССР/СНД 1991. 1991—1992 — трэнер каманды «РТІ» Мінск — чэмпіёна Беларусі. 1992—1994 — галоўны трэнер каманды «ЭНКА» Мінская вобласць — прызёр чэмпіянату Беларусі 1993. 1996—1997 — галоўны трэнер каманды «Вахда» Дамаск — чэмпіён Сірыі 1997. 1997—1998 — трэнер, затым галоўны трэнер каманды «РТІ-АЗАА» Асіповічы — прызёр чэмпіянату Беларусі 1998. 1999—2003 — заснавальнік і дырэктар баскетбольнага клуба «Аранжавы мяч», галоўны трэнер каманды «Аранж» Мінская вобласць. 2014—2016 — галоўны трэнер зборнай каманды U-16 Рэспублікі Беларусь — шостае месца ў першасці Еўропы 2016 (другі дывізіён).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1997/1998. Чэмпіён Сірыі (1): 1996/1997. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.

Спасылкі Президент клуба БКС «ОРАНЖ» Самарский Геннадий Леонидович Тренер — Самарский Геннадий Леонидович

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўрапалі Катэгорыя:Трэнеры РТІ Катэгорыя:Трэнеры РДВАР Катэгорыя:Трэнеры ЭНКА (баскетбол) Катэгорыя:Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Трэнеры «Дынама» Стаўрапаль (баскетбол) Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-16