Сяля́нскі банк, Сялянскі пазямельны банк — дзяржаўная крэдытная ўстанова, банк у Расійскай імперыі, які дзейнічаў у 1882—1917 гадах. Разам з Дваранскім зямельным банкам утвараў сістэму дзяржаўнага іпатэчнага крэдытавання. Падпарадкоўваўся Міністэрству фінансаў.
Палажэнне аб банку было зацверджана 18(30) мая 1882 года, а сваю дзейнасць банк пачаў у 1883 годзе. Першапачаткова дзейнічаў на тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, затым дзейнасць банка ахапіла Царства Польскае (1888), Закаўказзе і прыбалтыйскія губерні (1906). У 1905 годзе існавала 40 аддзяленняў банка, у 1915 годзе — 52, у тым ліку ў Вільне, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску. Частка аддзяленняў банка былі самастойныя, частка — аб’яднананыя з аддзяленнямі Дваранскага банка.
Банк выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі на пакупку зямлі. Атрымаць пазыку маглі сельскія таварыствы і асобныя сялянскія гаспадаркі. З 1906 года Сялянскі пазямельны банк стаў адным з найважнейшых інструментаў сталыпінскай аграрнай трэформы і ў 1915 годзе займаў першае месца сярод устаноў іпатэчнага крэдытавання ў Расійскай імперыі па кошту і колькасці выдадзенай пад заклад зямлі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Сялянскі пазямельны банк быў скасаваны дэкрэтам Савета народных камісараў ад 25 лістапада (8 лютага) 1917 годаДекрет Совета Народных Комиссаров. «Об упразднении Государственного Дворянского Земельного и Крестьянского Поземельного Банков» // Собрание узаконений и распоряжений правительства за 1917—1918 гг. — М.: Управление делами Совнаркома СССР, 1942. — С. 48..
Гл. таксама Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск) Будынак пазямельнага банка (Гродна) Будынак пазямельна-сялянскага банка (Магілёў)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Кухаренко А. А. Деятельность крестьянского поземельного банка на территории Беларуси в период столыпинской аграрной реформы (1906—1914) // Веснік БДУ. Сер. 3. 2013. № 2. С. 15—18. АРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСІ: пазямельна-сялянскі банк (г. Вiцебск) // Сайт ВДАВМ Проскурякова Н. А. Крестьянский поземельный банк и столыпинская реформа (1906—1916 годы) // Имущественные отношения в Российской Федерации. № 5(68), 2007.
Катэгорыя:Банкі Расійскай імперыі