Уладзімір Паўлавіч Забе́ла (, г.  — ) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў у 1970 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. З 1970 года ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1973 года на Беларускім тэлебачанні. 3 1984 года галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. З 1986 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1987 года дэкан, з 1990 года — загадчык кафедры, з 1994 года — загадчык кафедры кіна-тэлемастацтва, у 1998—2012 і 2015—2018 гг. — загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.

Памёр года.

Творчасць Сярод пастановак: тэатральныя «Амністыя» М. Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р. Каўгвера (1972), «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1985), тэлевізійныя «Завеі, снежань» паводле І. Мележа (1979) і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, дакументальных тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне беларускага народа.

Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэлерэжысёры Беларусі