10 студзеня 2024 года ў сталіцы Папуа — Новай Гвінеі Порт-Морсбі пачаліся масавыя беспарадкі. Пазней хваляванні перакінуліся на іншыя гарады. Прычынай стала раптоўнае скарачэнне заробкаў з-за памылкі ў праграмным забеспячэнні разлікуСбой в государственном ПО вдвое урезал чиновникам зарплату, спровоцировал массовые беспорядки и ввод войск і чуткі аб новых падатках. У адказ прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча і звольніў кіраўніка паліцыі краіны і некалькіх вышэйшых чыноўнікаў.
Ход падзей Беспарадкі адбыліся на фоне росту інфляцыі і высокага ўзроўня беспрацоўя.
Яшчэ ў пачатку пандэміі каранавіруса ўлады ўвялі паніжаную стаўку падаткаабкладання, дзеянне якой затым падаўжалася з года ў год. Урад распаўсюдзіў яе дзеянне і на 2024-ы, але сістэма разліку заработнай платы для дзяржаўных служачых была настроена няправільна і ў пачатку года вярнулася да ранейшых, а ў некаторых выпадках нават да больш высокіх падатковых ставак.
10 студзеня ў Порт-Морсбі пачылася пратэстная акцыя каля 200 паліцыянітаў, вайскоўцаў і афіцэраў папраўчых устаноў. Сілавікі абурыліся раптоўнымі адлічэннямі з заработнай платы (да 50 %), што прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ звязаў з памылкай кампутара, а таксама чуткамі аб новых падатках (пасля дадзеная інфармацыя была абвергнутая Камісіяй унутраных даходаў). Пратэстоўцы адчынілі вароты будынкаў парламента. Да іх звярнуўся міністр паліцыі Пітэр Сіямалі-малодшы. Аднак рэакцыя Сіямалі на іх скаргі была расцэненая сілавікамі як «нездавальняючая», што прымусіла іх адмовіцца ад перамоў з уладамі.
Каля 14:00 па сталіцы пракацілася хваля беспарадкаў. Пазней яны распаўсюдзіліся на гарады Лаэ, Какопа, Гарока, Маданг, Булола, Кавіенг і Рабаул. Было разрабавана некалькі крамаў, знішчаліся банкаматы, а каля офіса прэм’ер-міністра падпалена паліцэйская машына. Шмат у чым на пагаршэнне становішча згуляў удзел у выступленнях паліцыянтаў. Для навядзення парадку прыцягнуты вайскоўцы.
Ахвяры На 12 студзеня прынамсі 22 чалавекі загінулі: 15 у Порт-Морсбі і сем у Лаэ. Прынамсі шэсць загінулых былі выяўленыя ў крамах, якія былі разрабаваны і спалены падчас беспарадкаў. 41 чалавек пацярпеў, 30 з іх атрымалі агнястрэльныя раненні, яшчэ шасцёра атрымалі раненні нажамі, астатнія атрымалі апёкі. Акрамя таго, пацярпелі двое грамадзян Кітая.
Наступствы У адказ на беспарадкі прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча на 14 дзён. Ён таксама заявіў аб звальненні Дэвіда Мэнінга з пасады кіраўніка паліцыі і 3 міністраў.
11 студзеня шэсць членаў парламента падалі ў адстаўку, спасылаючыся на страту даверу да кабінета Марапэ на фоне хваляванняў.
Рэакцыя Генеральны камісар падатковай камісіі Сэм Койн прынёс свае прабачэнні за гібель людзей і страту маёмасці за памылкі кампутара.
Выданне Papua New Guinea Post-Courier назвала 10 студзеня «самым цёмным днём» у гісторыі сталіцы.
Лідар апазіцыі Джозеф Леланг назваў удзельнікаў беспарадкаў «апартуністамі», але таксама сказаў, што хваляванні былі адзіным спосабам насельніцтва выказаць сваю крыўду, заклікаўшы ўрад Марапэ разабрацца з сітуацыяй.
Кітай афіцыйна падаў скаргу ўраду Папуа — Новай Гвінеі, так як двое яго грамадзян пацярпелі, а некалькі кітайскіх прадпрыемстваў сталі мішэнню нападаў пагромшчыкаў. Прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз заявіў, што афіцыйная Канбера сочыць за сітуацыяй.
Заўвагі
Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Гісторыя Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 10 студзеня