Андрэ Юнебель (, — ) — французскі кінарэжысёр, аўтар прыгодніцкага і камедыйнага кіно (да 1948 года — прадзюсар). Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых рэжысёраў камерцыйнага і папулярнага кіно 1950-х і 1960-х гадоў, сімвалічнай постаццю французскага фільма «плашча і шпагі». Андрэ Юнебель застаецца сёння адным з самых паспяховых французскіх рэжысёраў, фільмы якога ў кінатэатрах Францыі паглядзела амаль 85 мільёнаў гледачоў. Ён працаваў са знакамітымі акцёрамі таго часу: Жанам Марэ, Андрэ Бурвілем, Луі дэ Фюнесам, шмат у чым спрыяючы іх вядомасці як у Францыі, так і за яе межамі.
Фільмаграфія (1960) «Капітан»