ААТ «Славянка» (Бабруйская швейная фабрыка) — беларускае прадпрыемства лёгкай прамысловасці, размешчанае ў горадзе Бабруйску.

Гісторыя У 1930 годзе ў Бабруйску была створана швейная фабрыка імя ДзяржынскагаБобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.. У 1940 годзе фабрыка вырабляла 10% швейнай прадукцыі ў Беларускай ССР. У 1990 годзе было праведзена тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемства. У 1992 годзе (па іншай інфармацыі, у снежні 1991 года) ператворана ў вытворча-камерцыйную фірму «Славянка» ў форме арэнднага, затым — народнага прадпрыемства. У 1996 годзе (па іншай інфармацыі, у 2000 годзе) пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства Славянка.

Станам на 2005 год фабрыка выпускала мужчынскую, жаночую, падлеткавую і дзіцячую вопратку (паліто, курткі, плашчы, спартыўныя касцюмы, штаны, блузы, спадніцы, пінжакі, сукенкі) са скуры (натуральнай і штучнай), тканін з плёнкавым пакрыццём, футра (натуральнага і штучнага), трыкатажнага палатна, джынсавай тканіны, натуральных і смесовых валокнаў.

Сучасны стан 30,89% акцый прадпрыемства знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага гарвыканкама, астатнія акцыі падзеленыя паміж 1066 фізічнымі асобамі, па выніках 2019 года на адну акцыю было выплачана 7,5 капеек дывідэндаў. У 2019 годзе выручка прадпрыемства склала 19,8 млн руб. (9,2 млн долараў), чысты прыбытак — 441 тыс. руб. (200 тыс. долараў). З пачаткам пандэміі COVID-19 у 2020 годзе фабрыка пачала вырабляць шматразовыя маскі (да 120 тысяч у суткі).

Заўвагі

Літаратура

Бобруйское швейное предприятие «Славянка» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 422.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска Катэгорыя:Кампаніі Беларусі