Святлана Інакенцьеўна Сарокіна (; пры нараджэннні: Сарыкава; нар. , Пушкін, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкая і расійская журналістка, тэле- і радыёвядучая, рэжысёр, выкладчык.

Член Фонду «Акадэмія расійскага тэлебачання», выкладчык Вышэйшай школы эканомікі (2007—2022), член Савета па правах чалавека пры Прэзідэнце РФ (2009—2011). У розны час вяла тэлепраграмы «Весткі» (РТР), «Герой дня» (НТВ), «Голас народа» (НТВ і ТБ-6), «Асноўны інстынкт» («Першы канал») і іншыя, а таксама праграму «У крузе свету» на радыёстанцыі «Рэха Масквы» (2005—2022).

У верасні 2020 года падпісала ліст у падтрымку пратэстных акцый у Беларусі.