Уладзімір Уладзіміравіч Ду́ктаў (, , Магілёўская вобласць — , Магілёў) — беларускі празаік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Крычаве ў сям’і служачых. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі БДУ, у 1986—1987 гадах вучыўся ў ВПШ. З 1976 года працаваў карэспандэнтам клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё». З 1977 года лектар, з 1979 года намеснік загадчыка аддзела, з 1980 года загадчык аддзела Магілёўскага абкама камсамола. З 1982 года загадчык аддзела Кастрычніцкага райкама партыі Магілёва, з 1984 года інструктар Магілёўскага абкама партыі. З 1987 года рэдактар магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года. У 1994 годзе абраны сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення СБП. З утварэннем праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 14 снежня 2005 года з’яўляўся старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення.
Памёр 25 чэрвеня 2017 года ў Магілёве. Пахаваны там жа.
Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1986 годзе. Аўтар кніг прозы «Дзякуй і даруй» (Мінск, 1993), «Трэцяя асоба» (Мінск, 1997), «Апёк» (Мінск, 2015), зборнікаў мініяцюр і гумарэсак «Смешкі-пацешкі» (Магілёў, 1998), «Кніжнік» (Магілёў, 2005). Друкаваўся ў калектыўных зборніках «Галасы Прыдняпроўя», «Дняпроўскія хвалі», «Карані», «Прыдняпроўе — маё натхненне», у рэспубліканскай перыёдыцы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі