Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1947 годзе як Лос-Анджэлескі дзяржаўны каледж, які быў перайменаваны ў Каліфарнійскі дзяржаўны каледж у Лос-Анджэлесе ў 1964 годзе. Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю назву ў 1972 годзе, калі стаў часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Універсітэт прапануе 142 праграмы атрымання ступені бакалаўра, 122 праграмы магістратуры і 4 праграмы аспірантуры. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы адукацыі. Універсітэцкі кампус знаходзіцца прыкладна за 8 км на паўночны ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.

Структура Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж прыродазнаўчых і грамадскіх навук Каледж інжынерыі, камп'ютарных навук і тэхналогій Каледж бізнесу і эканомікі Каледж адукацыі Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі Каледж этнічных студый Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі