Саюз кангалезскіх патрыётаў, СКП () — палітычная партыя, а раней узброеная групоўка ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Складалася пераважна з прадстаўнікоў народа хема.
Гісторыя Арганізацыя заснавана Томасам Лубанга ў 2001 годзе.
Групоўка актыўна ўдзельнічала ў Другой кангалезскай вайне і Ітурыйскім канфлікце. Паводле ацэнак на люты 2003 года, у складзе СКП налічвалася каля 15 000 байцоў. Падчас баявых дзеянняў рух здзейсніў шматлікія напады на мірных жыхароў і іншыя парушэнні правоў чалавека.
У канцы 2003 года СКП падзяліўся на некалькі фракцый: адна пад кіраўніцтвам Кісемба Бахемукі, другую ўзначаліў Томаса Лубанга, а з трэцяў была ўтворана Партыя за адзінства і захаванне цэласнасці Конга (Parti pour l'unité et la sauvegarde de l'intégrité du Congo) на чале з Мандра Панга Кахва. Сілы Лубангі былі мацнейшы ў ваенным плане, бо большая частка апалчэння засталася з менавіта з ім. У 2004 годзе Лубанга і Кахва аб’ядналіся.
У сакавіку 2006 годзе кіраўнік групоўкі Лубанга быў арыштаваны. Ордэр на арышт выдадзены Міжнародным крымінальным судом за меркаванае ваеннае злачынства (выкарыстанне дзяцей-салдат). Баявік быў дастаўлены ў Нідэрланды. Пасля гэтага новым лідарам СКП стаў Боска Нтаганда.
На ўсеагульных выбарах 2006 года рух атрымаў тры месцы ў Нацыянальнай асамблеі.
Заўвагі
Спасылкі The Curse of Gold: Ch III. Methodology, Human Rights Watch, June 2005 D.R. Congo: Army Should Not Appoint War Criminals, 14 January 2005 Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Катэгорыя:Другая кангалезская вайна