Валерый Іванавіч Жук (нар. , в. Паўстынь, Слуцкі раён) — беларускі мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2005).

Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. Настаўнічаў. 3 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1992 вучоны сакратар, з 2004 намеснік дырэктара, ў 2012—2021 — дырэктар.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аўтар кніг «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Беларуская скульптура малых форм» (1988), «Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 18—20 стагоддзяў. Станаўленне і тэндэнцыі развіцця» (2006), каталога «Валерый Шкаруба» (2007).

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).

Літаратура

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі