Егарлык, Вялікі Егарлы́к () — рака ў Перадкаўказзі. Працякае ў Стаўрапольскім краі, Калмыкіі і Растоўскай вобласці, упадае ў Пралетарскае вадасховішча. Даўжыня — 448 кіламетраў, плошча вадазборнага басейна — 15 300 км². Назва паходзіць ад цюркскага agri «крывы», -lyk афікс, у рускай мове змянілася пад уплывам імя Ягор.
Паводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі Вялікі Егарлык адносіцца да Данской басейнавай акругі, водагаспадарчы ўчастак ракі — Егарлык ад вытока да Сенгілееўскага гідравузла, рачны падбасейн ракі — басейн прытокаў Дона ніжэй упадзення Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка басейна).
Егарлык — тыпова стэпавая рака з невялікім ухілам і павольным цячэннем, цячэ ў напрамку з поўдня на поўнач. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночна-ўсходнім схіле гары Стрыжамент, на вышыні 831 метр, за 2 кіламетры ад станіцы Новаекацярынаўская. Упадае Егарлык у Пралетарскае вадасховішча недалёка ад сяла Новы Маныч, вышыня вусця — 13 метраў.
Катэгорыя:Рэкі Растоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Калмыкіі Катэгорыя:Рэкі Стаўрапольскага края Катэгорыя:Басейн Дона