Цэ́бар — вялікая пасудзіна для вады ці іншых вадкасцяў, на верхнім боку якой з процілеглых бакоў размешчаны выступы з адтулінамі ці ручкі («вушы»), якія выкарыстоўваюцца для пераноскі двума ці больш людзьмі.
Драўляны цэбар — адкрыты бандарны выраб, у якім вушы зроблены з дапамогай двух даўжэйшых дошчачак-клёпак, а у іх верхняй частцы, якая выступае, знаходзяцца адтуліны для палкі для пераноскі. Тыповая ёмістасць драўлянага цэбару — ад 60 да 120 літраў.
Металічны цэбар (звычайна для малака) мае ёмістасць 18 ці 36 літраў, вырабляецца з алюмінію або сталі (нержавеючай або луджанай дэкапаванай), мае ручкі для пераноскі.
Літаратура Цэ́бар; цэ́брык //
Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Бандарныя вырабы Катэгорыя:Беларускі народны побыт