Музей беларускай маляванкі — музей, прысвечаны традыцыйнаму роспісу маляваных дываноў. Пачаў працаваць 19 мая 2023 года. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Адкрыты ў рэстаўраваным будынку флігеля, які адзіны ацалеў ад былой сядзібы Пшаздзецкіх у Заслаўі.

Прастора музея складаецца з 2-х экспазіцыйных залаў. У першай зале размешчана пастаянная экспазіцыя маляванак Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, другая зала прызначана для часовых выставак.

Спасылкі Пра-музей Залаты леў інсітнага раю // Культура, 17 мая 2023

Катэгорыя:Музеі Заслаўя Катэгорыя:Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»