«Пяць паверхаў» () ― мастацкі фільм, які быў зняты ў 1918 годзе кінавыдавецтвам «Экран» В. А. Талдыкінай. Фільм не захаваўся. З’яўляецца першай акцёрскай працай заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі Юрыя Тарыча.

Сюжэт Экранізацыя паводле П’ера-Жана дэ Беранжэ. Сюжэт заснаваны на вельмі папулярнай у XIX стагоддзі французскай песні дэ Беранжэ «Les cinq étages» (1830).

Акцёры

Здымачная група рэжысёр ― аператар ―

Лёс фільма Уладальнік вытворчага кінаатэлье А. Г. Талдыкін бачыў тэндэнцыю нацыяналізацыі савецкай уладай прыватнай кінапрамысловасці. У апошні год перад нацыяналізацыяй Талдыкін прыняў рашэнне закапаць у зямлю негатыў з фільмам «Пяць паверхаў» разам з іншымі негатывамі («Маскарад», «Стрэл», «Флавій Тэсіні» ― фільмы завершаныя ў 1919 годзе, нават не выйшлі на экран), каб яны не перайшлі ў рукі савецкай уладзе пасля нацыяналізацыі. У выніку негатыў загінуў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі «Пять этажей» на сайце RuData.Ru «Пять этажей» на сайце «Кино-СССР» Страницы русского дореволюционного кино: А. Г. Талдыкин, Е. Ф. Бауэр, А. А. Ханжонков

Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў