Мікалай Федаравіч Віняцкі (, в. Чыгірынка, Кіраўскі раён — )  — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі, картаграфіі, паэт. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 13 красавіка 1939 года ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна.

Вучыўся ў Мінскім палітэхнікуме. Працоўны шлях пачаў тапографам. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру Беларускага тэхналагічнага інстытута. Працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання «Белгеадэзія» да выхаду на пенсію. Разам з В. П. Лемцюговай і А. І. Падлужным удзельнічаў у распрацоўцы Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта, якая вызначае правілы перадачы геаграфічных назваў пры стварэнні картаграфічных і іншых твораў на замежных мовах, прызначаных для міжнароднага карыстанняСтандартызацыя геаграфічных назваў Беларусі: гісторыя і сучасны стан / А. Копач, К. Кірава // Беларусь у навуковым дыскурсе: зборнік навуковых прац. Варшава, 2017. — C. 347—367.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2003 года.

Апошнія 10 год жыцця ён пакутаваў ад перанесеных прыступаў інсульту. Памёр года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.

Творчасць Літаратурнай дзейнасцю займаўся са школьных гадоў.

Аўтар кніг паэзіі: «Пад крылом лебядзіным…» (1996), «Каб не пагасла зорачка надзей…» (1998), «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі» (1999), «Адзвінелі жытоў каласы» (2001), «Залатое пачуццяў руно» (2004).

Сярод літаратурных дасягненняў можна вылучыць стварэнне вянка вянкоў санетаў (кніга «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі»). Акрамя таго аўтар выкарыстоўваў у сваёй паэзіі цэлы шэраг экзатычных жанраў: тэрцэты, квінцілы, секстыны, септымы, ноны, дэцымы і г.д.

Вершы Мікалая Віняцкага друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах «Маладосць», «Акно», газетах «ЛіМ», «Чырвоная змена», «Добры вечар», «Народная газета», а таксама ў маскоўскай газеце «Геадэзіст» і ў шмат іншых перыядычных выданнях.

Сям’я Быў жанаты, меў дваіх дзяцейПамёр паэт Мікалай Віняцкі. 16.10.2013 // Наша Ніва.

Літаратура Віняцкі Мікалай // Пісьменнікі Кіраўшчыны : бібліяграфічны спіс літаратуры / Дзяржаўная ўстанова культуры «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна», Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [складальнік В. Л. Чыграй; рэдактар М. У. Мікешына; адказны за выпуск I. В. Падаляк]. — Кіраўск : Кіраўская цэнтральная бібліятэка, 2017. — 32 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Картографы Беларусі Катэгорыя:Тапографы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты