Анежскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Анега, які з’яўляецца горадам абласнога значэння, не ўваходзіць у раён, але з’яўляецца складовай часткай аднайменнага муніцыпальнага раёна.
Анежскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Архангельскай вобласці, займае ўсходнюю частку ўзбярэжжа Анежскай губы Белага мора. На паўночным усходзе раён мяжуе з Прыморскім раёнам, на поўдні і паўднёвым усходзе з Плясецкім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Карэлія. Большасць рэк раёна (Анега, Унежма, Німеньга, Таміца, Кушарэка, Кянда, Пекельніца, Сыўтуга, Ніжняя Рачова, Верхняя Цёлза і інш.) адносіцца да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна, а Ілекса з прытокамі — да басейна Атлантычнага акіяна.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці