Алах-Юнь (, ) — рака ў Якуціі і Хабараўскім краі, правы прыток Алдана.

Даўжыня ракі — 586 км, плошча вадазборнага басейна — 24 200 км². Выцякае з возера Ампарынджа ў гарах на паўднёвы ўсход ад Верхаянскага хрыбта на мяжы Хабараўскага края і Якуціі, далей Алах-Юнь цячэ па паўночна-заходняй ускраіне Юдама-Майскага нагор’я, утвараючы глыбокую і вузкую даліну, у нізоўі выходзіць на раўніну, дзе набывае спакойны характар.

Жыўленне снегавое і дажджавое. Увесну ўзровень вады паднімаецца на 3-5 м. Працягласць ледаставу каля 200 дзён. Сярэднегадавы расход вады — 169 м³/с.

Галоўныя прытокі: Анча (левы) і Сахара (правы).

У басейне ракі — залатаносныя россыпы.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Басейн Лены