Аўгуст Фердынанд Прускі (; ) — прынц Прускі, прускі генерал.
Біяграфія Фердынанд — малодшы сын караля Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай, дачкі караля Вялікабрытаніі Георга I, і, адпаведна, малодшы брат Фрыдрыха Вялікага. Ужо ў 5 гадоў Фердынанд паступіў на службу ў пяхотны полк «Кронпрынц». У 1740 годзе брат прызначыў яго камандзірам старапрускага пяхотнага палка № 34.
У 1756 годзе Фердынанд атрымаў званне генерал-маёра і суправаджаў караля ў кастрычніцкай паездцы ў Саксонію і Багемію, а ў 1757 годзе браў удзел у ваенным паходзе ў Багемію і Сілезію, дзе біўся ў бітвах пад Брэслау і пры Лейтэне. У 1758 годзе па стане здароўя быў вымушаны звольніцца з арміі ў званні генерала інфантэрыі.
У гісторыю Фердынанд Прускі ўвайшоў таксама як заказчык палаца Бельвю ў Берліне і адзін з уладальнікаў палаца Фрыдрыхсфельдэ.
Нашчадкі 27 верасня 1755 года Фердынанд ажаніўся з прынцэсай Ганнай Лізаветай Луізай Брандэнбург-Швецкай, дачкой маркграфа Фрыдрыха Вільгельма. У шлюбе нарадзіліся: Фрыдэрыка (1761—1773) Генрых (1769—1773) Луіза (1770—1836), замужам за князем Антоніем Радзівілам (1775—1833) Крысціян (1771—1790) Луі Фердынанд (1772—1806) Паўль (1776) Аўгуст (1779—1843)
Літаратура Eduard Lange: Die Soldaten Friedrich’s des Grossen, H. Mendelssohn, 1853, S. 228 ff. Eugen Lennhoff, Oskar Posner, Dieter A. Binder: Internationales Freimaurerlexikon, Überarbeitete und erweiterte Neuauflage der Ausgabe von 1932, München 2003, 951 S., ISBN 3-7766-2161-3
Спасылкі
Перапіска Аўгуста Фердынанда Прускага з Фрыдрыхам Вялікім
Катэгорыя:Генералы інфантэрыі (Прусія) Катэгорыя:Удзельнікі Сямігадовай вайны Катэгорыя:Прынцы Прусіі