1 снежня 2021 года на мяжы Афганістана і Ірана адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж іранскімі памежнікамі і Талібанам.

Гісторыя канфлікту Адносіны паміж Іранам і талібамі не былі добрымі на працягу ўсёй гісторыі. Падчас першага праўлення талібаў у Афганістане з 1996 па 2001 год, 10 іранскіх дыпламатаў у консульстве горада Мазары-Шарыф былі пакараны смерцю баевікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазбегнуць пры пасярэдніцтве ААН.

У 2001 годзе, калі адбылося ўварванне ЗША ў Афганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амерыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спецназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата. Летам 2021 года талібы аднавілі сваю ўладу на фоне сыходу амерыканскай арміі.

Сутыкненні Са слоў неназванага іранскага чыноўніка, сутыкненні пачаліся пасля таго, як баевікі Талібану адкрылі агонь па іранскіх фермерах, якія перасеклі памежную сцяну паміж дзвюма краінамі, што прывяло да серыі перастрэлак паміж іранскімі памежнікамі і баевікамі Талібану з ужываннем цяжкай і сярэдняй зброі. Падчас сутыкненняў афганскія баевікі атакавалі памежны пункт Дахраес і захапілі яго разам з некалькімі іншымі пастамі і вайсковай базай на іранскай тэрыторыі. Неўстаноўленая колькасць камбатантаў была забіта з абодвух бакоў падчас сутыкненняў. Падзеі скончыліся на наступны дзень пасля пагаднення бакоў.

Гл. таксама Афгана-іранскія сутыкненні (2023)

Крыніцы

Катэгорыя:Войны Ірана Катэгорыя:2021 год у Афганістане Катэгорыя:Войны Афганістана Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Падзеі 1 снежня Катэгорыя:Снежань 2021 года