Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года — прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 26 студзеня 2025 годаВыбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. Гэта сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі краіны.
Выбары праводзіліся ва ўмовах палітычнага крызісу і масавых палітычных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Да ўдзелу ў выбарах былі дапушчаны толькі лаяльныя рэжыму асобы. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Лукашэнка набраў 86,82 % галасоў.
Умовы правядзення Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 80 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узроставы цэнз для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны з 35 да 40 гадоў, тэрмін сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непасрэдна перад выбарамі павялічаны з 10 да 20 гадоўПредстоящие в 2024 году выборы будут непростыми — Лукашенко, а таксама ўведзена патрабаванне не мець дзейнага і былога грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагіКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, была ўведзена норма, што адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны.
16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўведзена забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, а таксама замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжойИзменения в Избирательный кодекс.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і заступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага Прэзідэнта.
19 лістапада 2024 года Лукашэнка ўпершыню склікаў першае пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Як старшыня Прэзідыума УНС Лукашэнка заявіў, што могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідэнта будуць розныя людзі.
У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра, з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за меж Беларусі, па прычыне пагрозы для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі краіны, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем.
Ініцыятыўныя групы
ПрэтэндэнтКіраўнік ініцыятыўнай групыПрычыны адмовыСяргей БобрыкаўБеларускі саюз афіцэраўзняў кандыдатуруАлег ГайдукевічЛіберальна-дэмакратычная партыя БеларусіЗарэгістраваныДыяна Кавалёвабізнесменнедастатковая лічба членаў ініцыятыўнай групыГанна КанапацкаябізнесменЗарэгістраванаяСяргей СыранкоўКамуністычная партыя БеларусіЗарэгістраваныАляксандр ХіжнякРэспубліканская партыя працы і справядлівасціЗарэгістраваныВольга Чамаданаваідэолагзняла кандыдатуру
Збор подпісаў ПрэтэндэнтКіраўнік ініцыятыўнай групыЛічба подпісаўАлег ГайдукевічЛіберальна-дэмакратычная партыя Беларусі147 086Ганна Канапацкаябізнесмен123 973Сяргей СыранкоўКамуністычная партыя Беларусі127 759Аляксандр ЛукашэнкаЮрый Сянько2 528 946Аляксандр ХіжнякРэспубліканская партыя працы і справядлівасці114 824 14 лістапада Лукашэнка заявіў, што яму сказалі пра збор 700 тысяч подпісаў. 21 лістапада гэта было ўжо больш за 1,581 мільёна подпісаў.
Алег Гайдукевіч 22 лістапада заявіў пра збор больш за 100 тысяч подпісаў.
Кандыдаты У лютым 2024 года Лукашэнка заявіў, што ў 2025 годзе прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарахЛукашенко намерен участвовать в президентских выборах 2025 года.
Перадвыбарная агітацыя Некаторыя палітычныя аналітыкі і аглядальнікі (Павел Усаў і іншыя) сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка, пачаў сваю агітацыйную кампанію з мерапрыемстваў пад назвай «Марафон адзінства», якія пачаліся з Дня народнага адзінства 17 верасня.
Дата выбараў Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Апазіцыйны палітык Павел Латушка меркаваў, што выбары могуць адбыцца 23 лютага 2025 года ў Дзень абаронцы Айчыны: «Лукашэнка хоча зрабіць гэта ўзімку, калі будзе дэматывацыя грамадства, улетку гэта будзе зрабіць больш складана»Лукашенко найбільш за все любить владу й заявою про балотування повідомив про збільшення репресій — білоруський опозиціонер Латушко.
23 кастрычніка 2024 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў было прынята рашэнне аб назначэнні выбараў на 26 студзеня 2025 года.
Яўка на выбарах Датэрміновае галасаванне Датэрміновае галасаванне адбывалася на працягу 5 дзён. У ім, згодна з Выбарчым кодэксам, маглі ўзяць удзел выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці прагаласаваць у асноўны дзень. Паводле даных ЦВК Беларусі яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,81 %
Галасаваць загадзя ўлады змушалі ўсіх работнікаў дзяржаўнага сектара, сілавікоў і студэнтаў. Пры гэтым, каб ніхто не бачыў, які на самай справе працэнт прагаласаваў, члены камісій закрывалі спісы адмысловымі лістамі.
№Найменне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкіАгульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісыКолькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у працэнтах)21.01.202522.01.202523.01.202524.01.202525.01.20251Брэсцкая вобласць1 000 5748,9519,3530,6637,7841,992Віцебская вобласць850 7287,4518,3527,4736,5241,513Гомельская вобласць1 054 9397,0117,6725,9936,5741,724Гродзенская вобласць754 9636,0815,1327,0335,6140,705Мінская вобласць1 143 2058,5217,7227,3736,5042,686Магілёўская вобласць788 2877,2517,9826,9035,9242,957г. Мінск1 308 2658,5417,2025,2133,6641,14АГУЛАМ6 900 9617,8117,6727,1535,9941,81
Галасаванне ў дзень выбараў 26 студзеня 2025 г. Паводле даных ЦВК Беларусі, яўка на выбарах склала 85,70 %. №Найменне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкіАгульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісыКолькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у працэнтах)10 гадзін12 гадзін14 гадзін16 гадзін18 гадзін20 гадзін1Брэсцкая вобласць1 000 01451,0961,3472,8680,8886,4290,562Віцебская вобласць850 49245,8754,4065,1274,2980,9286,393Гомельская вобласць1 054 96851,1662,8472,9280,9186,6891,544Гродзенская вобласць754 96346,4954,9665,6075,1883,5389,285Мінская вобласць1 143 20545,9054,2763,7376,5083,1286,716Магілёўская вобласць788 37348,7958,7171,8983,1189,0492,647г. Мінск1 311 52944,3951,2956,6162,4766,8369,72АГУЛАМ6 903 99447,5656,6466,4175,4881,5085,70
Афіцыйныя вынікі КандыдатСуб’ект вылучэнняГаласоў%Аляксандр ЛукашэнкаБеспартыйны5 136 29386,82Сяргей СыранкоўКПБ189 7403,21Алег ГайдукевічЛДПБ119 2722,02Ганна КанапацкаяБеспартыйная109 7601,86Аляксандр ХіжнякРППС102 7291,74Супраць ўсіх213 2773,60Сапраўдных галасоў5 871 07199,25Несапраўдных галасоў45 6120,75Агулам5 916 195100,00Зарэгістравана/яўка выбаршчыкаў6 903 99485,69
Па абласцях і гораду Мінску
Брэсцкая вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%1 000 014905 60990,5622 8832,5317 0391,88799 59488,2928 2513,1213 6841,5120 1752,233 9830,44
Віцебская вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%850 942735 12586,3910 9531,4910 8081,47644 05287,6127 3363,7212 6451,7225 2293,434 1020,56
Гомельская вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%1 054 968965 71391,5412 6511,3111 4791,19874 66790,5725 8802,6813 2511,3721 1432,196 6420,69
Гродзенская вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%754 963673 82389,2512 5051,8610 2701,52575 48685,4122 8403,3915 1692,2529 5034,388 0501,19
Мінская вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%1 143 205991 23986,7123 9702,4219 2601,94841 88384,9340 8044,1216 5461,6740 8334,127 9430,80
Магілёўская вобласць +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%788 373730 26992,639 4201,299 7121,33675 11492,4511 2461,549 9321,3610 7351,474 1100,56
Горад Мінск +Колькасць выбаршчыкаўПрынялі удзел%Галасы за кандыдата у ПрэзідэнтыСупраць усіхСапсаваныя бюлетэніГайдукевіч А.С%Канапацкая Г.А%Лукашэнка А.Р%Сыранкоў С.А%Хіжняк А.Н%агуламагуламагуламагуламагуламагулам%агулам%1 311 529914 41769,7226 8902,9431 1923,41725 49779,3433 3833,6521 5622,3665 6597,1810 2341,32
Назіранне за выбарамі Для назірання за выбарамі запрасілі місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, кіраўнікоў і прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін Еўропы, Афрыкі і Лацінскай АмерыкіКарпенка: колькасць міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта можа быць у два разы большая, чым у адзіны дзень галасавання.
На запрашэнне міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, назіраць за выбарамі прыедуць 3 швейцарскія палітыкі (, Патрык Крэц і Вільгельм Віс). Двое апошніх ужо былі назіральнікамі на ўсеагульных выбарах 2024 года і актыўна раздавалі інтэрв’ю дзяржаўным СМІ, у якіх хвалілі выбарчы працэсBelarus-Diktator wirbt Schweizer Politiker an.
Рэакцыя Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя».
26 студзеня ў Варшаве адбыўся марш некалькіх тысяч беларусаў «Беларусы годныя лепшага». Да маршу далучыліся Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.
Фальсіфікацыя У тэлеграм-канале газеты Лоеўскага райвыканкама «Лоеўскі край» было апублікавана адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасавання ў дзень выбараў. Першы — з гарадскога цэнтра культуры, другі — з будынка сярэдняй школы № 2 імя Казлова. На абодвух фотарэпартажах журналісты «Радыё Свабода» заўважалі каля урны для галасавання адну і тую ж жанчыну — супрацоўніцу Лоеўскай раённай бібліятэкі Святлану Шумігай.
Крыніцы
2025 Катэгорыя:2025 год у Беларусі Беларусь