«Літературна Україна» ― першая літаратурная газета на ўкраінскай мове.
Гісторыя выдання Пачала выходзіць у Кіеве 21 сакавіка 1927 года пад назвай «Літаратурная газета» як орган Усеўкраінскай звязкі пралетарскіх пісьменнікаў, заснаванай у канцы 1926 года. З’явілася першай у СССР газетай, прысвечанай літаратурнаму працэсу.
З 1930 па 1934 год выдавалася ў тагачаснай сталіцы Украіны — Харкаве, затым (да 1941 года) — у Кіеве. У час Вялікай Айчыннай вайны выходзіла пад назвай «Літаратура і мастацтва» у Луганску, Уфе, Маскве, з 1944 года ― у Кіеве. З красавіка 1945 года выдавалася пад ранейшай назвай «Літаратурная газета» у якасці афіцыйнага органа Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны. З лютага 1962 года носіць назву «Літаратурна Украіна».
Публікуе матэрыялы пра творчасць ўкраінскіх пісьменнікаў, водгукі і рэцэнзіі на кнігі, крытычныя артыкулы. Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі і нарысамі.
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў (СССР) (1977) У 2012 годзе «Літаратурную Украіну» ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Украіны як «найстарую ўкраінскую літаратурную газету на ўкраінскай мове»Ежегодник Большой Советской Энциклопедии, 1978 (вып. 22). М., «Советская энциклопедия», 1978. стр.31.
Галоўныя рэдактары У розныя гады галоўнымі рэдактарамі газеты былі Іван Ле, Павло Усенка, Іван Качарга, Мікола Шамота, Антон Хіжняк, Дмітро Цмокаленка, Павло Заграбельны, Іван Зуб, Анатоль Харунжы, Пятро Перабійнос, Барыс Рагоза, Стяпан Козак.
Месцазнаходжанне рэдакцыі Спачатку рэдакцыя газеты размяшчалася на вуліцы Архітэктара Гарадзецкага, затым — на вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Яраславаў Вал; пасля вызвалення Кіева ад нямецкіх акупантаў — на вуліцах Уладзімірская, Яраславаў Вал, Банкавая, бульвары Лесі Украінкі, Міхайла Амельнавіча-Паўленкі.
Літаратура
«Літературна Україна» // Енциклопедiя украiнознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубiйович.— Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. — Т. 4. — С. 1363.
Спасылкі
«Літературна Україна» // — Т. 4. — С. 1363.
Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Газеты на ўкраінскай мове Катэгорыя:Газеты Украіны