Генадзь Барысавіч Пацыенка (нар. , в. Зубакі, Лёзненскі раён) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, там жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў Дабрамыслях. Сярэднюю адукацыю атрымаў у горадзе Гродна. У 1954—1956 гадах працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе.
Дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродзенская праўда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з’езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна ён адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў.
Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі.
Творчасць З’яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні ён выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасціПацыенка Генадзь Барысавіч.
Узнагароды Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга 2008 года» Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008) Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007) сярэбраны медаль Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў
Літаратура Марціновіч, А. Родавае гняздо паблізу возера Шэлахава / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2007. — 14 снеж. — С. 12. Пациенко Геннадий Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 289—290.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Лёзненскага раёна