Ян Казі́мер Крушэ́ўскі (; 18 чэрвеня 1888, Аляксандрава, Мазавецкае ваяводства, Царства Польскае — 28 сакавіка 1977, Лаі-ан-Валь, Францыя) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал Войска Польскага, трэці камандзір Корпуса аховы памежжа (1930—1939).
Біяграфія Ян Крушэўскі нарадзіўся 18 чэрвеня 1888 года ў вёсцы Аляксандрава цяперашняга Мазавецкага ваяводства ў сям’і землеўладальнікаў Казіміра Крушэўскага і Вікторыі Калоўскай. Пасля заканчэння Плоцкай сярэдняй школы вывучаў медыцыну ў Кракаве і Жэневе, удзельнічаў у стралковым звязе. Ад жніўня 1914-га да ліпеня 1917 года служыў у польскіх легіёнах, дзе дасягнуў поспеху ў камандаванні шэрагам падраздзяленняў: чацвёртым узводам пры першай кадравай роце, адной з ротаў у пяхотным палку № 1 і афіцэрскай школай пры 1 брыгадзе польскіх легіёнаў. Некаторы час з’яўляўся камендантам брыгаднага навучальнага курсу, аднак пасля прысяжнага крызісу быў высланы ў Беньямінаў.
Амаль увесь 1918 год Ян Крушэўскі правёў у статусе камандзіра роты ў 2-ім пяхотным палку польскіх узброеных сілаў, а ў непрацяглы час ад лістапада 1918-га да студзеня 1919 г. знаходзіўся на пасадзе начальніка батальёна ў лагеры рэкрутаў пад Яблонай. Пасля гэтага два месяцы Крушэўскі з’яўляўся галоўнакамандуючым групай «Яблона» у Варшаве. У перыяд часу ад красавіка 1919 да кастрычніка 1926 года ён камандаваў некаторымі падраздзяленнямі Пяхотнай брыгады легіёнаў: спачатку адным з батальёнаў, потым — першым пяхотным палком, а пачынаючы ад кастрычніка 1920 года займаў пасаду начальніка гэтага вайсковага фармавання. У гэты час Яну Крушэўскаму было прысвоена званне падпалкоўніка, што падцверджана загадам ад 11 чэрвеня 1920 г. 31 сакавіка 1924 года ён атрымаў павышэнне, стаўшы палкоўнікам і атрымаўшы дзявяты нумар у корпусе пяхотных афіцэраў.
У 1926—1928 гадах служыў камандуючым дывізіяй Першага пяхотнага легіёна, аднак потым пайшоў на падвышэнне і да 1930 г. працаваў камандзірам гэтага легіёна. Напачатку 1927 г. быў абраны кіраўніком рэвізійнай камісіі футбольнай асацыяцыі ў Вільні. 14 кастрычніка 1930 года палкоўнік Крушэўскі ўзначаліў найбуйнейшую польскую памежную службу — Корпус аховы памежжа, якой ён кіраваў ажно да ўсеагульнай мабілізацыі стражнікаў у верасні 1939 г. У сувязі з пачаткам кіравання гэтай структурай прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масціцкі 10 лістапада 1930 года надаў Яну Крушэўскаму званне брыгаднага генерала са старшынствам ад наступнага 1 студзеня і першым нумарам у корпусе генералаў. Нашэнне новых атрыбутаў генерала было дазволена ад пачатку 1931 г.
З’яўляўся вайсковым асаднікам у калоніі Кавянёў Вілейскага павета.
У верасні 1939 года, пасля адхілення ад камандавання Корпусам аховы памежжа, генерал узначаліў аператыўнае злучэнне ў рэзервовай арміі «Прусы», але неўзабаве быў захоплены ў нямецкі палон (утрымліваўся ў лагеры «Мурнаў») і па вызваленні эміграваў у Францыю. Апошнія гады жыцця праводзіў у Доме састарэлых Польскага гуманітарнага фундуша горада Лаі-ан-Валь, дзе і памёр на 89-ым годзе жыцця. Ян Крушэўскі быў пахаваны на мясцовых могілках.
Узнагароды
Ордэн воінскай доблесці (1921) Крыж камандзіра Ордэна Адраджэння Польшчы (1930)Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstęgi, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą i Krzyża Komandorskiego orderu Odrodzenia Polski Крыж Незалежнасці Крыж афіцэра Ордэна Адраджэння Польшчы Крыж Храбрых (чатырохкратна) Залаты Крыж Заслугі (1930)Zarządzenie o nadaniu Złotego Krzyża Zasługi Памятны медаль за войны 1918—1921 гадоў Медаль дзесяцігоддзя здабыцця незалежнасці (Польшча) Медаль за раненні і кантузііЗгодна з фотаздымкам Яна Крушэўскага Памятны медаль «Першы кадравы» Медаль за верную службу Медаль дзесяцігоддзя здабыцця незалежнасці (Літва) Ордэн Лачплэсіса III класа (Літва) Ордэн Ганаровага легіёна IV класа (Францыя)
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Корпус аховы памежжа