«Believe» () — песня, з якой 24 мая 2008 года спявак Дзіма Білан прадставіў Расію на Міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне 2008 у Бялградзе (Сербія). Кампазіцыя заняла 1 месца, набраўшы 272 бала ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Упершыню песня была выканана публічна 9 сакавіка падчас расійскага адборачнага тура «Еўрабачання» на тэлеканале «Расія». Па выніках галасавання тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права прадстаўляць краіну ў фінальным туры конкурсу «Еўрабачанне 2008», які прайшоў 24 мая ў Бялградзе.
Гісторыя 9 сакавіка кампазіцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у эфіры канала «Расія». Па выніках аб’яднанага галасавання журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым эфіры, кампазіцыя «Believe» атрымала 54 балы, заняўшы першае месца. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Билан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расію на Міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне».
Сінгл Песня была выпушчана ў якасці трэцяга сінгла з чацвёртага студыйного альбома Білана «Против правил», а 27 мая 2009 года яна стала другім сінглам з альбома «Believe». У сінгл былі ўключаныя песні «Believe» (2 версіі: са скрыпкай і арыгінал), «Всё в твоих руках» (руская версія), «Как раньше», а таксама бонус — відэакліп на песню «Believe», фотасесія і біяграфія Білана.
Для Германіі і Бельгіі былі выпушчаныя спецыяльныя сінглы. Сінгл для Бельгіі таксама змяшчаў у сабе песню «Secreto» (іспанская версія), якая была запісана ў Маямі з вядомым лацінаамерыканскім прадзюсарам Рудзі Перасам.
Відэакліп Відэакліп быў прадстаўлены ў сакавіку 2008 года. Паводле яго сюжэта Дзіма Білан, Яўген Плюшчанка, Эдвін Мартан і Яна Рудкоўская арганізоўваюць канцэрт. Грошы ад канцэрта ідуць на аплату аперацыі для хлопчыка, хворага на лейкемію, пра якога Дзіма даведваецца з тэлебачання. Кліп завяршаецца сустрэчай Білана з хлопчыкам, які робіць першыя крокі пасля аперацыі.
Версіі сінгла для розных краін
Расія і СНД Believe (радыёверсія) Believe (са скрыпкай) Believe (караоке, са скрыпкай) Believe — «Все в твоих руках» (руская версія) Believe (руская версія, караоке) Believe (відэакліп) Как раньше 2.0 Как раньше 2.0 (караоке) Фотасесія Dima’s Biography (біяграфія Дзімы Білана, на англійскай)
Германія Believe (версія для «Еўрабачання») Believe (радвёверсія) Believe (руская версія) Believe (відэакліп)
Бельгія Believe (радыёверсія) — 3:17 Believe (руская версія) — 3:17 Believe (іспанская версія) — 3:17 Believe (відэакліп) — 4:03
Узнагароды ГодПрэміяНамінацыяРэзультат2009«Прэмія Муз-ТВ 2009»Найлепшая песняНайлепшае відэа
Гісторыя рэліза Краіна Дата Расія 26 сакавіка 2008 Германія 6 чэрвеня 2008 Бельгія 7 ліпеня 2008 Данія 16 ліпеня 2008 Фінляндыя Нарвегія Швецыя
Чарты чарты на 2008 годпазіцыяRussian Airplay Charttophit.ru 1Swedish Singles ChartSweden Singles Chart28Germany Singles Chart52Latvia Airplay Chart17
Спасылкі Версіі сінгла «Believe» Версіі песні «Believe»
Катэгорыя:Сінглы Дзімы Білана Катэгорыя:Песні Дзімы Білана Катэгорыя:Песні на англійскай мове Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2008 Катэгорыя:Песні-пераможцы конкурсу Еўрабачанне