РУП «Гроднаэнерга» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці электраэнергіі, якое размешчана ў Гродне, у будынку па праспекце Касманаўтаў, 64.
Структура У склад РУП «Гроднаэнерга» уваходзяць 13 філіялаў, з іх адносяцца да энергетычнай вытворчасці і будаўніцтва:
чатыры электрасеткавых філіяла (Гродзенскія, Ваўкавыскія, Лідскія і Ашмянскія электрычныя сеткі); два філіяла цеплавых сетак (Гродзенскія і Лідскія цеплавыя сеткі); цеплаэлектрацэнтраль (Гродзенская ЦЭЦ-2); прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання; філіял «Энерганагляд»; рамонтна-будаўнічая вытворчасць «Энергабудрамонт».
У склад Гродзенскіх і Лідскіх цеплавых сетак уваходзяць кацельні, міні-ЦЭЦ і ЦЭЦ, у склад філіялаў электрычных сетак — гідраэлектрастанцыі (Гродзенская ГЭС на рацэ Нёман уваходзіць у склад Гродзенскіх электрычных сетак).
У склад сеткавых філіялаў і Гродзенскай ЦЭЦ-2 уваходзяць аб’екты сацыяльнай сферы (інтэрнат, здраўпункты), структурныя падраздзяленні грамадскага харчавання.
Да сацыяльнай сферы дзейнасці адносіцца санаторый «Энергетык».
Навучальны цэнтр ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў для энергетычнай вытворчасці.
У 2005 годзе ў склад РУП «Гроднаэнерга» ўвайшла аграфірма «Стары Палац», калектыў якой займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю.
Кіраўніцтва Шатэрнік Уладзімір Уладзіміравіч — генеральны дыректар Шмакоў Юрый Анатолевіч — галоўны інжэнер Раік Леанід Георгіевіч — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам Адаменка Сяргей Юр’евіч — намеснік генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву Торч Аляксандр Станіслававіч — намеснік генеральнага дырэктара па агульным пытанням Кіянка Сяргей Францэвіч — намеснік генеральнага дырэктара па сбыту энергіі
Крыніцы
Спасылкі
Іўеўская раённая энергаiнспекцыя Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла Энерганагляд РУП Гроднаэнерга Лідскае міжраённае аддзяленне філіяла Энерганагляд РУП Гроднаэнерга Лідская раённая энергаiнспекцыя
Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродна Катэгорыя:Энергетыка Беларусі Катэгорыя:1960 год у Гродне