Пя́сіна () — возера ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Пясіна, на паўднёвым захадзе Паўночна-Сібірскай нізіны, на паўночна-заходніх адгор’ях плато Путарана.
Плошча паверхні возера 735 км². Даўжыня 70Грeчушникова М. Г. Пясино // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 15 км. Найбольшая глыбіня возера 8 (да 10) м, сярэдняя — 4 м. Аб’ём вады 3 км³. Найбольшая мінералізацыя до 118 мг/л. Плошча вадазбору 24 000Государственный водный реестр РФ км². Катлавіна возера ледавіковага паходжання, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Большая частка берагоў спадзістыя, месцамі забалочаныя. У возера ўпадаюць некалькі рэк. Сярод іх: Нарыльская, Амбарная, Самаедская Рэчка і інш. Выцякае рака Пясіна.
У возеры водзяцца асётр, галец, таймень, нельма, рапушка, омуль, пелядзь, сіг, муксун і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Грeчушникова М. Г. Пясино // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края