Дарогу качанятам! — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 1991 годзе ў скверы каля Новадзявочага манастыра.
Гісторыя Скульптурная кампазіцыя «Дарогу качанятам!» была ўсталявана на беразе сажалкі ў скверы ля Новадзявочага манастыра ў 1991 годзе. Казачная аповесць «Дарогу качанятам!» амерыканскага пісьменніка Роберта Мак-Клоскі, апублікаваная ў 1941 годзе, мела такі поспех, што ўлады Бостана вырашылі ўсталяваць у цэнтральным парку помнік галоўнай гераіні кнігі — маме-качцы Місіс Малард і яе васьмі качанятам. Помнік быў выкананы па эскізах прыхільніцы Мак-Клоскі Нэнсі Шэн. Копія гэтай скульптуры ў 1991 годзе была падорана Барбарай Буш Раісе Гарбачовай, якая, быўшы разам са сваім мужам у Бостане з дзелавым візітам і апынуўшыся ў Цэнтральным гарадскім парку, зацікавілася кампазіцыяй.
На наступную ноч пасля адкрыцці помніка аднаго з качанят скралі. У лютым 2000 года зніклі яшчэ тры фігуры. Аўтар скульптуры, даведаўшыся пра гэта, вырашыла аднавіць свой твор, і 18 верасня 2000 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўзноўленай кампазіцыі. На цырымонію прыехалі Міхаіл Гарбачоў з дачкой Ірынай, надзвычайны пасол ЗША ў Расіі Джэймс Колінз, тагачасны міністр культуры Міхаіл Швыдкой, старшыня Камітэта па культуры Урада Масквы Ігар Барысавіч Бугаеў і іншыя.
У наш час з мэтай абароны ад вандалізму скульптура замацавана арматурай, паблізу размешчана будка аховы.
Апісанне
Бронзавая скульптурная кампазіцыя «Дарогу качанятам!» усталявана на брукаванай каменем дарожцы і складаецца з дзевяці фігур: мамы-качкі Малард і васьмі качанят: Джэка, Кэка, Лэка, Мэка, Нэка, Квэка, Пэка і Квака. Помнік з'яўляецца адмысловым знакам замірэння паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі
Катэгорыя:Помнікі Масквы Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе