Гара́ча, Го́рач — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Чапунька (басейн Нёмана). Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Шавёлы, упадае ў Чапуньку за 1 км на ўсход ад вёскі Лаздуны 1. Амаль на ўсім працягу каналізаваная. Каля вёскі Лаздуны 1 на рацэ плаціна і Лаздунскае вадасховішча (плошча 0,6 км²).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны