Пётр Іванавіч Новікаў ( — ) — беларускі і расійскі судовы медык. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесарНаставления по судебно-медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В. Б. Шигеев С. В. Шигеев С. В. — 2014. — С. 58.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1932 годзе на Паўночным КаўказеП. И. Новиков // Научно-исследовательский институт судебной экспертизы «СТЭЛС». Пасля Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Беларусь, дзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1956 годзе, працаваў міжраённым судова-медыцынскім экспертам у Рагачове. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру II Маскоўскага медыцынскага інстытута, па сканчэнні якой абараніў кандыдацкую дысертацыю і па 1969 год працаваў асістэнтам кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута і, адначасова, намеснікам галоўнага эксперта Беларусі. У 1969 годзе абраны загадчыкам кафедры судовай медыцыны , працаваў на гэтай пасадзе да 1994 года, абараніўшы ў 1986 годзе доктарскую дысертацыю. З 1988 па 2006 год — начальнік Чалябінскага абласнога .
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 70 навуковых прац, 1 манаграфіі, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў і 1 вынаходніцтва. Асноўнымі напрамкі навуковай дзейнасці з’яўляліся: экспертыза алкагольнай інтаксікацыі пры судова-медыцынскім даследаванні, агляд месца здарэння пры розных відах гвалтоўнай смерці, траўмы сківічна-тварнай вобласці, дыягностыка даўнасці наступлення смерці. Кіраваў распрацоўкай апарата для дыягностыкі даўніны смерці «Тэрміт-1».
Склаў так званыя Палажэнні Новікава (1967), якія сфармуляваў у час вывучэння дынамікі размеркавання этылавага алкаголю ў крыві і мачы. Палажэнні маюць практычнае значэнне для вызначэння ступені алкагольнай інтаксікацыі.
Спасылкі П. И. Новиков // Научно-исследовательский институт судебной экспертизы «СТЭЛС» Новиков Пётр Иванович // Кто есть Кто в судебной медицине
Катэгорыя:Судовыя медыкі Беларусі Катэгорыя:Судовыя медыкі Расіі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Расіі