Ры́чкі — вадасховішча ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на поўнач ад вёскі Кублік.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах увільгатнення і арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рэкрэацыі і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,52 (0,5) км². Даўжыня 1,15 (1,16) км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,1 (3) км, найбольшая яе вышыня 4,69 м. Найбольшая глыбіня 4,5 (5) м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,41 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 3,4 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 20,2 млн м³.
Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала.
Літаратура — С. 399.
Ліст карты N-35-135. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Спасылкі Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Драгічынскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе