А́льбінскае — вадасховішча ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца за 27 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, прыкладна за 1,6 км на поўдзень ад вёскі Альбінск. Створана ва ўрочышчы Добры ВостраўЛіст карты N-35-129. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г у 1976 годзе ў мэтах рэгулявання водна-паветранага рэжыму меліяраваных глебаў.
Плошча паверхні вадасховішча 0,63 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады 1,4 млн м³. Вадой напаўняецца з Слаўкавіцка-Ямінскага канала.
Літаратура
Ліст карты N-35-129. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Акцябрскага раёна