Ласіна Дао (нар. ) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера З 2014 года пачаў выступаць за малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы. У чэрвені 2016 года стаў іграком казахстанскага «Актабэ», за які гуляў у Лізе Еўропы, але ўжо праз два месяцы пакінуў клуб. Пазней гуляў у Ізраілі за клубы «Хапаэль» (Ашкелон) і «Бней Сахнін».
У жніўні 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»"Гомель" подписал 20-летнего ивуарийского нападающего. Стаў адным з асноўных нападнікаў, хоць галамі і перадачамі да канца сезона не адзначыўся.
У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін сезонДао еще на сезон остался в "Гомеле". У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў каманду па заканчэнні кантрактаБатищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель".
У красавіку 2019 года стаў іграком армянскага клуба «Пюнік», аднак ужо ў чэрвені пакінуў яго.
Дасягненні Уладальнік Кубка Малдовы: 2016 Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Бней Сахнін Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Ашкелон Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Бэлць Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан