Артур Мелвін Оўкен (; 1928—1980) — амерыканскі эканаміст, аўтар «закона Оўкена». Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША ў 1968-1969 гадах.

Біяграфія Выпускнік Калумбійскага ўніверсітэта, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1949) і ступень доктара філасофіі (1956). Выкладаў у Ельскім універсітэце з 1952 года. Прадстаўнік неакейнсіянства. Аўтар канцэпцыі «індэкса няшчасця».

Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1979).

Бібліяграфія «Палітычная эканомія працвітання» (The Political Economy of Prosperity, 1970); «Цэны і аб'ёмы: макраэканамічны аналіз» (Prices and Quantities: A macroeconomic analysis, 1981).

Літаратура Блауг М. Оукен, Артур // 100 великих экономистов после Кейнса = Great Economists since Keynes: An introduction to the lives & works of one hundred great economists of the past. — СПб.: Экономикус, 2009. — С. 225—227. — 384 с. — (Библиотека «Экономической школы», вып. 42). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-903816-03-3.

Спасылкі Біяграфія А.Оўкена

Катэгорыя:Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта