Сьера-дэ-Атапуэрка (скароч. Атапуэрка; ) — месца археалагічных раскопак у раёне горада Бургас (Іспанія), абвешчанае Культурным аб'ектам асаблівай каштоўнасці і Сусветнай спадчынай з прычыны выяўлення ў гэтым рэгіёне унікальных палеанталагічных і археалагічных знаходак, якія праліваюць святло на эвалюцыю чалавека.

Гісторыя

У 1868 годзе публікуецца падрабязнае апісанне Вялікай пячоры, у якім упершыню згадваецца тое, што цяпер называюць Пячорай Костак (Sima de los Huesos). Але галоўныя знаходкі, якія зрабілі гэтую мясцовасць знакамітай, звязаныя з эксплуатацыяй чыгуначнай дарогі, якую пабудавалі праз граду. У 1896 годзе было выдадзена дазвол на будаўніцтва чыгункі з Сьера-дэ-ла-Дэманда, дзе здабываліся руда і вугаль, у Біскаю, дзе меліся перапрацоўчыя заводы. Кампанія The Sierra Company Limited павінна была правесці вузкакалейку, у тым ліку, і вырубіўшы ў скалах траншэю. Траншэя прайшла праз карставыя пячоры, явіўшы свету мноства палеанталагічных рэшткаў. Праца скончылася ў 1901 годзе. Аднак, дарога апынулася нерэнтабельнай і ў 1910 годзе перастала функцыянаваць. У 1950 годзе траншэю, зробленую для вузкакалейкі, эксплуатавалі як кар'ер, што негатыўна адбілася на стане археалагічнага комплексу.

Асноўныя знаходкі У другой палове XIX стагоддзя былі зроблены некаторыя знаходкі, якія паказвалі на археалагічную значнасць гэтага раёна. Але толькі ў апошняй чвэрці XX стагоддзя сталі ажыццяўляцца глыбокія і сістэматычнsz даследаванні, якія даказалі — у Атапуэрцы археолагі выйшлі на самыя важныя ў Еўропе сведчанні эвалюцыі чалавечага роду. Тут ужо знойдзены і вывучаны рэшткі перыяду ніжняга плейстацэну узростам больш за мільён гадоў, мноства сведчанняў жыцця флоры і фауны з названага перыяду да галацэну.

Гэты археалагічны комплекс атрымаў статус Спадчыны чалавецтва ў 2000 годзе, а ў 1997 — прэмію Прынца Астурыйскага ў галіне навукі і тэхнікі. Знаходкі вылучаюцца добрай захаванасцю. Каменныя прылады належаць да ўсіх этапаў тэхналагічнай эвалюцыі, ад самых прымітыўных да належачых ужо да бронзавага веку. На тэрыторыі комплексу знойдзеныя рэшткі пячорнага мядзведзя, які атрымаў назву Ursus dolinensis. Аднак самымі значнымі можна лічыць знаходкі рэшткаў гамінідаў: іх мноства і яны размеркаваны па некалькіх слаям раскопак. Сярод іх — косткі самага старажытнага чалавека Еўропы Homo antecessor, а таксама Homo sapiens і Homo heidelbergensis.

У наступныя гады былі выяўленыя сведчанні таго, што Homo heidelbergensis меў здольнасці да абстрагірвання, выпрацоўцы сімволікі і духоўныя памкненні — было знойдзена двухбаковае ашэльскае рубіла (біфас) з ружовага кварцу (пазней яго назвалі Экскалібур), якое не нясе слядоў выкарыстання і змешчана ў пахаванні.

Іншай сенсацыйнай знаходкай былі нядрэнна захаваныя слыхавыя костачкі, стрэмячка і кавадлачка, якія дазволілі навукоўцам зрабіць выснову, што і Homo antecessor, і гейдэльбергскі чалавек маглі ўспрымаць тую частату, на якой вядуцца зносіны з дапамогай мовы.

Узрост чалавечага зуба (прэмаляры) і сківіцы (ATE9-1)ATE9-1, знойдзеных у Атапуэрws ў пячоры Сіма дэль Элефантэ (узровень TE9), ацэньваецца ў 1,2 млн гадоўBlasco R. et al. Earliest evidence for human consumption of tortoises in the European Early Pleistocene from Sima del Elefante, Sierra de Atapuerca, Spain // J Hum Evol. 2011 Oct; 61(4):503-9Huguet R. et al. Successful subsistence strategies of the first humans in southwestern Europe // Quat. Int. 295, 168−182 (2013), узрост першай фалангі мезенца левай кісці (ATE9-2)ATE9-2 ацэньваецца ў 1,2—1,3 млн гадоўLorenzo C. et al. Early Pleistocene human hand phalanx from the Sima del Elefante (TE) cave site in Sierra de Atapuerca (Spain) // Journal of Human Evolution, 2015, V.78, pp.114-121.Дробышевский С. Перст указующий: древнейший палец древнейшего европейца.

Даследаванне зубнога каменя Homo antecessor (ATE9-1) з пячоры Сіма дэль Элефантэ дазволіла ўсталяваць, што людзі гэтага віду ўжывалі ў ежу мяса і злакавыя расліны (аб чым сведчаць гранулы крухмалу)Karen Hardy et al. Diet and environment 1.2 million years ago revealed through analysis of dental calculus from Europe’s oldest hominin at Sima del Elefante, 15 December 2016.Древнейшие европейцы ели злаки и ковырялись в зубах, но не знали огняВо рту первого европейца нашли сломанную зубочистку і не карысталіся агнёмRaw foodies: Europe’s earliest humans did not use fire. December 14, 2016..

Знаходкі забітых і з’едзеных чалавечых рэшткаў з ўзроўню TD6 на ўчастку Гран-ДалінаАтапуэрка: Гран Долина / Atapuerca: Gran Dolina (0,8—0,96 млн л. н.) з’яўляюцца самымі старажытнымі сведчаннямі канібалізму ў людзейAlejandro Pérez-Pérez et al. The diet of the first Europeans from Atapuerca, 2017.

Палегенетыка У канцы 2013 года было абвешчана, што аналіз ДНК гейдэльбергскага чалавека з іспанскай пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас, атрыманай са сцегнавой косткі узростам 400 тысяч гадоў, паказаў падабенства з мітахандрыяльнай ДНК дзянісаўскага чалавека (хоць рэшткі з Сіма-дэ-лос-Уэсас традыцыйна было прынята збліжаць з неандэртальцамі)Baffling 400,000-Year-Old Clue to Human Origins. Час разыходжанні ліній дзянісаўцаў і людзей з іспанскай пячоры Сіма дэ лос Уэсас па дадзеных мтДНК тады ацанілі ў 700 тыс. гадоў тамуA mitochondrial genome sequence of a hominin from Sima de los Huesos. Nature 505, 403—406 (16 January 2014).Генетики прочитали самую древнюю ДНК человека возрастом 400 тыс. лет — Газета. Ru, 05.12.2013.. Аднак, у 2015 годзе пры вывучэнні ядзернай ДНК трох узораў з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас высветлілася, што яны ўжо знаходзіліся на лініі, якая вядзе да неандэртальцамNuclear DNA sequences from the hominin remains of Sima de los Huesos, Atapuerca, Spain // 5TH ANNUAL MEETING OF THE European Society for the study of Human Evolution, 10 — 12 SEPTEMBER 2015. LONDON/UK: Nuclear DNA sequences from the hominin Древние жители Европы, обладавшие значительным генетическим наследием денисовцев, оказались ранними неандертальцами. Эвалюцыйнае разыходжанне галіны дзянісаўцаў з галіной агульнай для неандэртальцаў і людзей з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас адбылося, па дадзеных даследаванні ядзернай ДНК, каля 500 тысячаў гадоў таму (раней 430 тысяч гадоў таму)Учёные: предки людей и неандертальцев разделились неожиданно рано, 18.09.2015.

У 2015 годзе ў двух узорах меднага века (ATP2, ATP12-1420) з пячоры Эль Парталон ў Атапуэрцы былі вызначаны Y-храмасомныя гаплагрупы: I2a2a, H2, а таксама восем мітахандрыяльных гаплагруп: H3, H3c, J1c1b1, K1a2b, X2c, U5a1c, U5b1b, U5b3Ancient genomes link early farmers from Atapuerca in Spain to modern-day Basques, 2015.

Першыя экспедыцыі У 1964 годзе прафесар Франсіска Хорда Серда пачаў першыя раскопкі. Восем гадоў праз група спелеолагаў «Эдэльвейс» адкрыла Галерэю Крэменю, дзе былі выяўленыя сляды пахавальных рытуалаў і насценныя роспісы бронзавага века. У 1973 годзе археалагічныя даследаванні працягнуліся і доўжацца па гэты дзень. У 1997 годзе былі зроблены важныя адкрыцці, якія дазволілі апісаць новы від гамінідаў — Homo antecessor.

Спасылкі Фонд Атапуэрка Интервью с Мариной Москеро об археологических  открытиях в Атапуэркеа У Испании найдены следы древнейших лбитателей Европы Круглый стол: Атапуэрка — колыбель человечества Виртуальнае путешествие в Атапуэрку Список находок у Расщелине Слонов Список находок в Расщелине Костей Список находок в Гран Долине Навасо. М., Алонса-Алькальдо Р., Бенито-Кальво А., А. Диес К., Перес-Гонсалес А., Карбонелл Э. Хундидеро  — неандертальская стоянка открытого типа периода морской кислородно-изотопной стадии 4 (Сьера деАтапуэрка, Испания)

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іспаніі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта