Армініянства — кірунак у пратэстанцкім багаслоўі, які сцвярджаў вырашальную ролю свабоды волі ў справе збаўлення. Назва звязана з імем нідэрландскага багаслова Якаба Армінія, які выступіў супраць кальвінісцкай ідэі прадвызначэння. Як асобная партыя армініянцы аформіліся ў 1610 годзе пасля смерці Армінія, аднак яны былі асуджаны на Дордрэхцкім сінодзе 1618 годзеАрмініяне (Рэманстранты) за паў-пелагіянства (меркаванне Р. Ч. СпраўлаИванов М. Библейское учение о потере спасения) и сінергізм. Аднак армініянства істотна паўплывала на фарміраванне багаслоўя агульных баптыстаўКальвінізм, армініянства і багаслоўе выратавання.

Сярод прадстаўнікоў армініянства былі: Сімон Епіскапій (1583—1644), Ян Ітэнбогарт (1557—1644), Ян Олдэнбарневелт (1549—1619) і Гуга ГроцыйПалеміка паміж кальвіністамі і армініянамі ў Нідэрландах.

Арміній і яго паслядоўнікі адпрэчвалі таксама тыповае для кальвінізму наглядальнае служэнне Царкве і сцвярджалі неабходнасць рэлігійнай цярпімасці.

Ідэі армініянства знаходзілі прыхільнікаў і за межамі Нідэрландаў: у XVIII ст. армініянскае разуменне прадвызначэння праявілася ў метадызме, яно таксама аказаў значны ўплыў на рывайвелізм і шэраг пазнейшых багаслоўскіх цячэнняў, якія распаўсюдзіліся пераважна ў англасаксонскім хрысціянстве. У наш час армініянства захавалася галоўным чынам у Нідэрландах, але падверглася значнаму ўплыву ліберальнага рацыяналізму.

Асноўныя палажэнні (5 артыкулаў) Умоўнае прадвызначэнне: Боскі промысел улічвае згоду людзей (гэта значыць вера з'яўляецца прадметам выбару). Усеагульнае збавенне: Хрыстос патэнцыйна выкупіў грахі ўсіх людзей. Збаўленчая вера: У аснове збаўлення ласка Святога Духа. Ласка, якой можна супрацьстаяць: Чалавек здольны супрацівіцца дзеянню ласкі Божай. Няўпэўненасць у захаванасці: Чалавек здольны страціць ласку Божую.

Крыніцы

Спасылкі

Армініянства Кальвінізм і армініянства — хто мае рацыю?

Катэгорыя:Хрысціянская сатэрыялогія Катэгорыя:Пратэстанцтва